Трыпс пшанічны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Трыпс пшанічны (Haplothrips tritici) — від трыпсаў сямейства Phlaeothripidae.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Як у многіх пузыраногіх, цела падоўжанае, тонкае, ад чорна-бурага да чорнага колеру. Даўжыня галавы ў 1,1—1,2 разы перавышае шырыню. Вочы цёмна-бурыя, амаль чорныя, буйныя, займаюць ад 1/3 да 1/2 даўжыні галавы. 2-і членік антэны ля вяршыневай часткі жаўтлява-буры, 3-і — жоўты, перад вяршыняй прыцемнены, нясе дзве сенсілы, 4-ы — ля асновы і па баках жаўтлявы, 5-ы — толькі ля крайняга аснавання жаўтлява-буры. Крылы з 5-8 дадатковымі вейчыкамі, празрыстыя, прыцемненыя ля асновы. Пярэднія галёнкі за выключэннем асновы і краёў жоўтыя, пярэднія лапкі жоўтыя. Даўжыня цела самкі 1,5—2,2 мм, самца — 1,2—1,3 мм.

Remove ads

Распаўсюджанне

Жыве ў Еўропе, Малой Азіі, Паўночнай Афрыцы; Сібіры, Казахстане, Сярэдняй Азіі.

Гаспадарчае значэнне

Моцна шкодзіць пшаніцы, асабліва яравой, у меншай ступені азімаму жыту, ячменю.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads