Трыпутнік сярэдні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трыпутнік сярэдні[1] (Plantágo média) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Трыпутнік (Plantago) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).
Remove ads
Назва
Трыпутнік сярэдні, шпарнік, шпарніца[2], бабка, плеснік, кукушка, казакі[3][4], дарожнік, трыпуднік, трыпутнік[5][6]
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны.
Лісце яйкападобнай або эліптычнай, часам яйкападобна-ланцэтнай формы, з суцэльным краем або зубчастае. Хвосцікі шырокія, кароткія, у 3-10 разоў карацей ліставай пласцінкі, у цені даўжэй, часам амаль роўныя ёй.
Кветканосы 15-70 см вышынёй, ля аснавання ўзыходзячыя, апушаныя прыціснутымі валасінкамі. Суквецці 2-8 см даўжынёй, цыліндрычныя, густыя. Чашалісцікі 1,5—2 мм даўжынёй, яйкападобна-эліптычныя або эліптычныя, пленчатые. Долі вяночка 1,5—2 мм даўжынёй, яйкападобнай або даўгавата-яйкападобнай формы.
Плады — каробачкі 2-3 мм даўжынёй, з 2-6 насенінамі.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія

Арэал віду ахоплівае Еўропу, Сібір, Пярэднюю і Сярэднюю Азію. Апісаны з Заходняй Еўропы.
Расце на пойменных, высакагорных і мурожных лугах, а таксама ў разрэджаных лясах, каля дарог, на пакладах.
Таксанамія
Від Трыпутнік сярэдні ўваходзіць у род Трыпутнік (Plantago) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
яшчэ 21 сямейства | яшчэ каля 150 відаў | ||||||||||||
порядок Ясноткакветныя | яшчэ Трыпутнік | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Трыпутнікавыя | від Трыпутнік сярэдні | |||||||||||
яшчэ 58 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG III) |
яшчэ каля 90 родаў | ||||||||||||
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 99. — 160 с. — 2 350 экз.
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads