Трыснёг звычайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трыснёг звычайны[1][2], трыснёг паўднёвы[2] (Phragmites australis) — кветкавая расліна, самы вядомы і распаўсюджаны від роду Трыснёг (Phragmites) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Remove ads
Назва
Трыснёг звычайны, трыснёг паўднёвы[2], трыснік[1], кругляк, траснік[1], чарот[3], балотны разак[4][5], мячэўнік[3].
Апісанне

Высокая (вышэй за 2 м, да 5[2] м) шматгадовая травяністая расліна. Сцябло прамастойнае, пустое, са шматлікімі вузламі. Акрамя прамастаячых шыза-зялёных сцяблоў, развітыя яшчэ і паўзучыя парасткі.
Лісце чаргаванае, шчыльнае цёмна-зялёнае, жорсткае, па краі шурпатае; язычка няма, замест яго шэраг валасінак.
Сцябло заканчваецца буйной (да 30 см), развесістай, густой мяцёлкай, з цёмна-бураватымі або фіялетавымі каласкамі. Лінейна-ланцэтныя, сплюснутыя каласкі ўтрымліваюць па 3—7 кветак, з якіх ніжнія мужчынскія, а верхнія абодваполыя. Цвіце з ліпеня па верасень. Плод — зярняўка эліпсоіднай формы.
Remove ads
Арэал
Расце па балотах, па берагах рэк, азёр ва ўсёй Беларусі, Украіне, Расіі, у Еўропе, Азіі, Афрыцы, у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.
Значэнне і выкарыстанне
Выкарыстоўваецца на подсціл жывёле, у вытворчасці спірту, паперы, будаўнічых матэрыялаў, у хімічнай прамысловасці і ў якасці паліва. Расліна здольная збіраць некаторыя забруджвальныя рэчывы, памяншаць колькасць змытых у вадаёмы ўгнаенняў. Маладыя часткі раслін — корм, а зараснікі — сховішча для птушак і месца іх гнездавання.
Лекавая і пустазельная расліна.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 96. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads