Тур’я (левы прыток Прыпяці)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тур’я́, канава Тур’я́ — рака ў Рэчыцкім, Хойніцкім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток Прыпяці.
Даўжыня ракі 46 км. Пачынаецца за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Шаўлоў Калінкавіцкага раёна. Цячэ праз азёры па пойме Прыпяці і ўпадае ў яе за 4 км на паўночны захад ад вёскі Ломыш Хойніцкага раёна. Рэчышча ад вытоку на працягу 37 км — каналізаванае і называецца канава Тур’я. Асноўны прыток — Вужынецкі канал (справа).
У басейне ракі каля вёскі Дуброва вадасховішча Віць[1]. У Калінкавіцкім раёне ў басейне ракі возера Буяч[2].
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 237. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 365. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads