Туявік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Туявік
Remove ads

Туяві́к (Thujopsis) — род голанасенных хвойных раслін сямейства кіпарысавых; уключае адзіны біялагічны від — туявік паніклы, або японскі, ці долатападобны (Thujopsis dolobrata).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Вечназялёныя аднадомныя дрэвы або кусты вышынёй да 15 (часам да 30) м. Крона густая, пірамідальная, у некаторых сартоў шарападобная. Парасткі падоўжаныя, плоскія. Лісце накрыж супраціўнае, простае, суцэльнае, суцэльнакраёвае, лускападобнае, даўжынёй да 5 мм, з ніжняга боку з шырокімі белымі вусцейкавымі палосамі. Мужчынскія шышкі дробныя, даўжынёй 3-5 мм, шарападобныя, чырванаватыя. Спелыя жаночыя шышкі акруглыя, дыяметрам да 20 мм, з 6-8 парамі пляскатых, мясістых, супраціўных лускавінак, прамастаячыя, спярша зялёныя з шызым налётам, пры выспяванні бурыя. Спеюць восенню ў год апылення, а пасля выспявання цалкам ападаюць. Насенне з двума вузкімі крыламі.

Мае некалькі садовых форм, якія адрозніваюцца памерамі і афарбоўкай лісця.

Remove ads

Пашырэнне

Распаўсюджаны ў гарах Японіі. Шырока культывуецца ў іншых рэгіёнах зямнога шара; на Беларусі сустракаецца зрэдку, пераважна на поўдні. Ценевынослівы, умерана зімаўстойлівы, даволі патрабавальны да ўрадлівасці і вільготнасці глебы, устойлівы да гарадскіх умоў, добра пераносіць стрыжку, даволі лёгка размнажаецца чаранкаваннем. Пыленне ў красавіку.

Выкарыстанне

Драўніна трывалая, устойлівая да гніення, прымяняецца ў будаўніцтве, суднабудаванні. Каштоўная дэкаратыўная павольнарослая расліна. Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads