Тырвовічы (заказнік)
заказнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тырвовічы — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Заснаваны ў 1994 годзе для аховы і узнаўлення унікальнага прыроднага комплексу на поўдні Беларусі з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Плошча заказніка складае 1391 га. Размешчаны на стыку Столінскай водна-ледавіковай раўніны з нізіннай далінай р. Стыр.
Глебы тарфяніста- і тарфяна-балотна-глеевыя пад чорнаальховымі лясамі, дзярнова-падзолістыя супясчаныя і сугліністыя пад грабавымі і пясчаныя пад хвойнымі лясамі.
Лясы — каштоўныя монадамінантныя грабнякі, грабава-дубовыя, грабава-дубова-кляновыя, хваёвыя і інш. Шмат лекавых, вострапахучых раслін. У Чырвонай кнізе венерын чаравічак сапраўдны, зубніца клубняносная.
У тэрыякомплексе лось, дзік, казуля, заяц-русак, ліс, янотападобны сабака, воўк. Багатая арнітафаўна лясных, балотных і сінантропных комплексаў. Шмат рэптылій. У Чырвонай кнізе барсук, бусел чорны, пустальга звычайная, бугай вялікі, філін, чарапаха балотная.
Remove ads
Літаратура
- Тырвовічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads