Тэадор Стэг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэадор Стэг
Remove ads

Жуль Жазэф Тэадор Стэг (фр.: Jules Joseph Théodore Steeg; 19 снежня 1868, Лібурн — 19 снежня 1950, Парыж) — французскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Францыі.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і пратэстанцкага пастара. Вучыўся ў каледжы ў родным Лібурне, а затым у прэстыжным парыжскім ліцэі Генрыха IV. Атрымаў адукацыю ў галіне права і літаратуры. У 1892 годзе пачаў педагагічную дзейнасць, а ў 1895 годзе стаў выкладчыкам філасофіі. У 1904 годзе быў упершыню абраны дэпутатам парламента ад Парыжа, прадстаўляючы радыкальна-сацыялістычную плынь. У 1906 і 1910 гадах яго перавыбіралі. Паралельна з парламентскай дзейнасцю ён працаваў адвакатам. З 1911 па 1930 гады неаднаразова ўваходзіў у склад урадаў, займаючы пасады міністра адукацыі, унутраных спраў і юстыцыі.

З 1914 па 1940 гады быў сенатарам ад дэпартамента Сена. У ліпені 1921 года яго прызначылі генерал-губернатарам Алжыра, дзе ён працаваў да 1925 года. Пасля гэтага, з кастрычніка 1925 па студзень 1929 года, быў генеральным рэзідэнтам Францыі ў Марока.

13 снежня 1930 па 22 студзеня 1931 года занял пасаду прэм’ер-міністра Францыі. Яго ўрад прадстаўляў шырокую кааліцыю ад умераных сацыялістаў да правацэнтрыстаў. У сенацкім каланіяльным камітэце ён адыгрываў значную ролю, асабліва ў 1934–1937 гадах, калі быў яго старшынёй. У 1938 годзе, пры левым урадзе Народнага фронту, ён нядоўга займаў пасаду міністра па каланіяльных пытаннях, а потым — дзяржаўнага міністра ў другім кабінеце Леона Блюма.

У ліпені 1940 года ўстрымаўся ад галасавання за надзвычайныя паўнамоцтвы маршалу Філіпу Петэну. Пасля вайны, у 1945 годзе, быў абраны старшынёй Радыкальнай партыі, але хутка адышоў ад палітычнай дзейнасці.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads