Фадзей Уладзіслававіч Дмахоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тадэвуш Ян Дмахоўскі, у расійскай традыцыі Фадзей Уладзіслававіч Дмахоўскі (18581930) — беларускі жывапісец, педагог.

Хуткія факты Фадзей Уладзіслававіч Дмахоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Са шляхецкага роду Бомбаль-Дмахоўскіх. Нарадзіўся на Піншчыне. Вучыўся ў 1873—1877 гадах у Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, у Кракаве ў Яна Матэйкі. У 1907 годзе разам з беларускім мастаком Апалінарыем Гараўскім выкладаў арнаментыку ў Вышэйшай школе заахвочвання мастацтваў у Пецярбургу. З 1920 года асістэнт факультэта мастацтваў у Вільні, выкладаў малюнак.

Пахаваны на могілках Роса ў Вільне.

Творчасць

Thumb
Прысяга князя

Пісаў кампазіцыі на гістарычныя тэмы і пейзажы («Прысяга князя», «Лясная глуш»). Аўтар серыі малюнкаў гербаў беларускіх гарадоў для «Гербоўніка літоўскага», які публікаваўся ў пачатку XX стагоддзя ў віленскіх часопісах «Kwartalnik Litewski  (літ.)» («Квартальнік літоўскі»), «Litwa i Ruś» («Літва і Русь»). Вядомы яго графічная серыя партрэтаў польскіх каралёў (Леха, Крака, Мешкі II, Пяста і іншых), гістарычных асоб (Тадэвуша Касцюшкі, Напалеона), дзеячаў культуры (Адама Міцкевіча і іншых).

Remove ads

Зноскі

  1. Tadeusz Jan Dmochowski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17299517'></a>
  2. Tadeusz Jan Dmochowski // MAK
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q105192847'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads