Увярэднік балотны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Увярэ́днік балотны[1] (Pedicularis palustris) — від кветкавых раслін роду Увярэднік (Pedicularis) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).
Remove ads
Назвы
Увярэднік балотны[1], прорва, ваўчкі, гніднік, падсаднік, ушывая трава, вашыная трава[1], тваражаўнік, зязюліна мыла[1], насаднік, завушніца[1].
Батанічнае апісанне

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 20—60[1] см. Корань тонкі. Сцябло прамастойнае, часам разгалінаванае ў верхняй частцы, чырванаватага колеру. Лісце чаргаванае, часам амаль супраціўнае, перыстарассечанае, з зубчастым краем, апушанае. Сцябловае лісце сядзячае, прыкаранёвае — з кароткімі чаранкамі. Кветкі фіялетава-ружовыя, з 5 пялёсткамі. Суквецце — рэдкая гронка. Плод — каробачка.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Канада). Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[2]. Мезафіт, гіграфіт, алігатроф і мезатроф[2]. Расце па берагах вадаёмаў, на забалочаных лугах і балотах, у прыбярэжных і пойменных хмызняках. Цвіце ў чэрвені—ліпені[1].
Лекавая і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Мытник болотный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads