Ужвенты
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ужве́нты[3][4], таксама Ужвянціс (літ.: Užventis, жам. Ožvėntis) — горад у Літве, на рацэ Вента[4]. Уваходзіць Кельмскі раён Шавельскага павета. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Remove ads
Гісторыя
Ужвенты згадваюцца ў XIV стагоддзі. Яны стаялі на землях, якія належалі вялікаму князю літоўскаму, на правым беразе Венты. Пад 1527 годам Ужвенты згадваюцца як прыход, з 1537 года горад. У 1655—1660 гадах і ў 1701 годзе падвяргаўся нападам шведаў. У 1667 годзе згадваецца як адміністрацыйны цэнтр. З 1703 года Ужвенты атрымалі права праводзіць кірмашы. У 1609 годзе праз Жыгімонт Вазу збудаваны драўляны касцёл Святой Марыі Магдалены[5].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1835 годзе драўляны касцёл быў адрэстаўраваны на сродкі Францішка Друцкага-Любецкага[5]. У 1859 годзе быў жыдоўскі малітоўны дом, водны млын і гарэльня[5]. У другой палове XIX стагоддзя ўласнасць Алксандра Друцкага-Любецкага[5].
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
У 1956 годзе Ужвенты ізноў атрымалі правы горада.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У 2000 годзе быў ухвалены герб горада.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads