Уладзімір Аляксандравіч Шаталаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Аляксандравіч Шаталаў (руск.: Влади́мир Алекса́ндрович Шата́лов; 8 снежня 1927, Петрапаўлаўск, Казахстан — 15 чэрвеня 2021) — савецкі касманаўт, генерал-лейтэнант авіяцыі. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1969 — двойчы). Заслужаны майстар спорту СССР (1969), кандыдат тэхнічных навук (1972).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў спецыяльную школу ВПС у 1945 годзе, Качынскае вышэйшае ваенна-авіяцыйнае вучылішча ў 1949 годзе, Ваенна-паветраную акадэмію ў 1956 годзе. У 1963-91 гадах у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына (з 1987 года — начальнік). 14-17 студзеня 1969 года здзейсніў палёт на касмічным караблі (КК) «Саюз-4» (стыкоўка з КК «Саюз-5»), 13-18 кастрычніка 1969 года з А. С. Елісеевым — палёт на КК «Саюз-8», 23-25 красавіка 1971 года з Елісеевым і М. М. Рукавішнікавым — палёт на КК «Саюз-10» (стыкоўка з арбітальнай станцыяй «Салют»), ва ўсіх палётах як камандзір. У космасе правёў 9,9 сутак. Дзяржаўная прэмія СССР (1981). Залаты медаль імя К. Э. Цыялкоўскага АН СССР і медаль Гагарына (ФАІ). Яго імем названы кратар на адваротным баку Месяца.
Remove ads
Зноскі
- Шаталов Владимир Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads