Уладзімір Андрэевіч (князь берасцейскі)
князь берасцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Андрэевіч (?—28.1.1170) — князь берасцейскі, сын пераяслаўскага князя Андрэя Уладзіміравіча, унук кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха.
Першы раз згадваецца ў летапісе пад 1149 годам. У 1150 годзе валодаў Белгародскай воласцю, у 1151 — Дарагабужскай, у 1153 — Берасцем (у гэтым годзе дапамагаў кіеўскаму князю Ізяславу Мсціславічу, які ваяваў з галіцкім князем Яраславам Уладзіміравічам). Паводле Тацішчава, Берасце разам з Дарагічынам Уладзімір Андрэевіч атрымаў ад Ізяслава ў 1149 годзе. У другой палове 1150-х гадоў Уладзімір Андрэевіч атрымаў ад Юрыя Даўгарукага Перасопніцу і ўсе гарады па цячэнні Гарыні. У далейшым быў пазбаўлены Берасця, бо ў 1169 годзе дамагаўся вяртання гэтага горада.
Remove ads
Літаратура
- Уладзімір Андрэевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кніга 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск.: БелЭн, 2001. — С. 575.
- Войтович Л. В. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича, 2000. — 649 с.
- Войтович, Л. В. Княжа доба на Русі: портрети еліти. — Біла Церква: Вид. О. В. Пшонківський, 2006.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads