Андрэй Уладзіміравіч Добры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Уладзіміравіч (11 жніўня 1102 — 22 студзеня 1141, пазней называлі яшчэ і Добрым) — князь уладзіміра-валынскі з 1119 года, князь пераяслаўскі з 1135 года, малодшы сын вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Манамаха.
У 1119 годзе, пасля смерці Рамана Уладзіміравіча, бацька пасадзіў Андрэя ва Уладзіміры-Валынскім.
З-за Валыні Андрэю прыйшлося ўступіць у барацьбу з князем Яраславам Святаполчычам, сынам былога вялікага князя Святаполка Ізяславіча, які княжыў на Валыні да разрыву з Манамахам. Яраслаў заклікаў на дапамогу палякаў, венграў і чэхаў, але быў забіты ў 1123 годзе пры аблозе Уладзіміра-Валынскага.
У 1128 годзе Андрэй разам з іншымі князямі быў пасланы сваім братам, вялікім князем Мсціславам, выгнаць полацкіх князёў. У 1135 годзе Андрэй сеў княжыць у Пераяславе і здолеў абараніць гэты сталец ад замахаў вялікага князя кіеўскага Усевалада Ольгавіча, варожага да Манамахавічаў. Стаўшы кіеўскім князем, Усевалад Ольгавіч даў брату Святаславу ў княжанне Курск і паабяцаў Пераяслаў. Святаслаў пайшоў з Курска на Пераяслаў ваяваць з Андрэем Уладзіміравічам, але быў разбіты.
Пахаваны ў Пераяславе, у царкве Святога Міхаіла.
Remove ads
Сям’я і дзеці
Жанаты з 1117 года на ўнучцы палавецкага хана Тугаркана.
Дзеці:
- Уладзімір Андрэевіч
- Яраполк Андрэевіч
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads