Уладзімір Барысавіч Пярцоў
беларускі журналіст, тэлевядучы і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Барысавіч Пярцоў (7 мая 1974, Віцебск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2021—2024), Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 2025).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 7 мая 1974 года ў Віцебску.
У 1996 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Падчас вучобы працаваў у Палацы культуры і тэхнікі прафсаюзаў, дзе быў вядучым дыскатэк[2].
На тэлебачанне трапіў у 1993 годзе. Быў аўтарам і вядучым праграм Віцебскай студыі тэлебачання, а пазней — ток-шоу Першага нацыянальнага тэлеканала «Будні»[3].
У 1995—1999 гадах — рэдактар Віцебскага абласнога тэлерадыёаб’яднання, у 1999—2002 гадах — галоўны рэдактар абласнога радыё Віцебскага абласнога тэлерадыёаб’яднання.
Стаяў ля вытокаў стварэння ў 1998 годзе FM радыёстанцыі «Віцебск»[2] і пэўны час з’яўляўся яе вядучым[4]. У пачатку 2000-х гадоў, пасля спробы працы ў Расіі, працаваў на Беларускім тэлебачанні: спачатку ў праграме «Будні», пасля на непрацяглы час вядучым перадачы «Добрай раніцы, Беларусь!»[2].
У 2002—2003 гадах узначальваў Гродзенскае абласное тэлерадыёаб’яднанне. У 2003—2008 гадах — дырэктар тэлерадыёкампаніі «Гродна».
У 2007 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 2008—2010 гадах — дырэктар дырэкцыі вяшчання тэлеканала «РТР-Беларусь». У 2008 годзе, падчас працы на тэлеканале, пазнаёміўся з Юліяй Радзьковай, дачкой Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Радзькова А. М., з якой праз некалькі год ажаніўся[5].
З 2010 года па 5 красавіка 2021 года працаваў дырэктарам прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі «Мір » у Беларусі.
5 красавіка 2021 года прызначаны Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[6]. 12 красавіка, праз некалькі дзён пасля яго прызначэння, Міністэрства інфармацыі спыніла трансляцыю ў Беларусі вядучага міжнароднага канала «Еўраньюс»[7].
8 красавіка 2024 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта[8].
22 мая 2025 года прызначаны Першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[9].
Remove ads
Міжнародныя санкцыі
20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[10].
Сям’я
- Жонка — Юлія Аляксандраўна Пярцова (1982 г.н.), вядучая Агенцтва тэленавінаў (праграмы «Навіны», «Галоўны эфір»)[12][13].
- Дачка — Лізавета, школьніца[12].
- Цесць — Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў, былы першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010—2014).
Узнагароды
- ордэн Францыска Скарыны (2018)[14].
Зноскі
- Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова . Наша Ніва (5 красавіка 2021).
- Новый министр информации — Владимир Перцов, что о нем известно? (руск.)(недаступная спасылка). Onliner.by (5 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021.
- «Победа» замест «EURONEWS» . Белсат (12 красавіка 2021).
- Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (руск.). Reform.by (20 лістапада 2020).
- Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (англ.)(недаступная спасылка). Cabinet of Canada (24 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2022. Праверана 8 жніўня 2022.
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2018 года № 8 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2021. Праверана 6 красавіка 2021.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads