Уладзімір Васілевіч Струмінскі
вучоны ў галіне аэрадынамікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Васілевіч Струмі́нскі[2] (руск.: Владимир Васильевич Струминский; 29 красавіка 1914 — 22 лютага 1998) — савецкі і расійскі вучоны ў галіне аэрадынамікі, лятальных апаратаў і тэарэтычных асноў самалётабудавання, акадэмік Акадэміі навук СССР (1966), Герой Сацыялістычнай Працы (1990[2]).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Арэнбургу ў сям’і настаўніка. У 1925 годзе сям’я Струмінскіх пераехала ў Казань[3]. Тут Уладзімір Струмінскі скончыў сямігадовую школу і працаваў слесарам, токарам на машынабудаўнічых заводах Казані. У 1931 годзе прыехаў у Маскву і працаваў токарам на заводзе «Дынама»[3]. Скончыў рабфак пры заводзе[3]. У 1933 годзе паступіў на фізічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1938 годзе з чырвоным дыпломам. Па рэкамендацыі навуковага кіраўніка дыпломнага праекта акадэміка М. А. Леантовіча[4] паступіў у аспірантуру Інстытута фізікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдацкую дысертацыю «К электронной теории твёрдых тел. Квантовомеханический расчёт упорядоченной бета-латуни» (пад кіраўніцтвам С. Ц. Канабееўскага) падрыхтаваў датэрмінова ў канцы 1940 года і абараніў яе[4]. У маі 1941 года У. В. Струмінскі накіраваны ў Цэнтральны аэрагідрадынамічны інстытут (ЦАГІ), дзе працаваў да 1966 года. У пачатку 1950-х гадоў Уладзімір Васільевіч быў прызначаны намеснікам начальніка ЦАГІ па аэрадынаміцы і кіраўніком асноўнай аэрадынамічнай лабараторыі № 2[4]. У 1947 годзе пачаў выкладаць у Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце, арганізаваў у ім кафедру гетэрагенных асяроддзяў[3]. У 1966—1971 гадах займаў пасаду дырэктара Інстытута тэарэтычнай і прыкладной механікі Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР. Выкладаў у Новасібірскім дзяржаўным універсітэце[3]. У 1971—1977 гадах У. В. Струмінскі загадваў аддзелам фізічнай аэрамеханікі ў Інстытуце праблем механікі Акадэміі навук СССР, у 1977—1989 гадах сектарам механікі неаднародных асяроддзяў (пазней аддзел механіка-матэматычных метадаў у тэхналогіі і эканоміцы) Акадэміі навук СССР.
Памёр У. В. струмінскі 22 лютага 1998 года. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
У. В. Струмінскаму належаць навуковыя працы па нелінейнай тэорыі ўстойлівасці, дынамічнай тэорыі турбулентнасці, кінетычнай тэорыі газаў, паляпшэнню лётных дадзеных самалётаў і інш. Стварыў тэорыі слізгальных і стрэлападобных крылаў. Ініцыятар даследаванняў па выкарыстанні вадароду ў якасці паліва ў авіяцыі паветрана-касмічнай тэхніцы. Ажыццявіў цыкл эксперыментальных і тэарэтычных работ па аэрадынамічных даследаваннях абцякання крылаў канчатковага размаху, даследаваннях памежнага пласта.
Remove ads
Зноскі
- Струминский Владимир Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Академик В. В. Струминский (1914—1998) (биографический очерк) Архівавана 6 ліпеня 2010. // Институт теоретической и прикладной механики: годы, люди, события / ИТПМ СО РАН; Отв. ред. А. М. Харитонов. — Новосибирск: Изд-во СО РАН, 2000. — С. 135—141.
- Владимир Васильевич Струминский (к столетию со дня рождения) // Прикладная математика и механика, том 78. Вып. 2, 2014.(руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads