Уладзімір Георгіевіч Кудраеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзі́мір Гео́ргіевіч Кудра́еў (3 чэрвеня 1899, Рагачоў  — 25 сакавіка 1963) — савецкі партыйны дзеяч, член бюро ЦК КП(б)Б (1947), 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР (19501952).

Хуткія факты Уладзімір Георгіевіч Кудраеў, 1-ы Міністр хлебапрадуктаў БССР ...
Remove ads

Біяграфія

У 19201921 гадах — загадчык лясной гаспадаркай у родным горадзе, у 1925 годзе ўступіў у УКП(б).

З 1925 года — старшыня абласнога савета прафсаюза работнікаў харчовай прамысловасці ў Бабруйску, пазней адказны сакратар абласнога савета прафсаюзаў у Бабруйску, адказны сакратар Цэнтральнага праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза хімікаў, член Калегіі Народнага камісарыята забеспячэння Беларускай ССР.

У 19331936 гадах — начальнік палітаддзела саўгаса, затым інструктар і сакратар раённага камітэта КП(б)Б у Парычах, у 19381940 гадах намеснік начальніка арганізацыйна-інструктарскага аддзела ЦК КП(б)Б, адначасова 2-гі сакратар Мінскага абласнога камітэта КП(б)Б, да студзеня 1940 года — 1-ы сакратар Палескага абласнога камітэта КП(б)Б, з студзеня 1941 года па 20 ліпеня 1944 года — 1-ы сакратар Беластоцкага абласнога камітэта КП(б)Б, у 1941 — 1942 гадах — 3-і сакратар, а ў 1942—1943 гадах — 2-гі сакратар Чкалаўскага абласнога камітэта КПСС.

З 20 ліпеня 1944 па ліпень 1950 года — 1-ы сакратар Віцебскага абласнога камітэта КП(б)Б.

З ліпеня 1950 па 1952 год — 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, у 1952 — 1956 гадах — намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, у 1956 — 1958 гадах — міністр хлебапрадуктаў Беларускай ССР.

З 20 мая 1940 па 15 лютага 1949 года кандыдат у члены ЦК КП(б)Б, з 1949 па 1960 гады член ЦК КПБ, з 16 лютага па 6 чэрвеня 1947 года — член бюро ЦК КП(б)Б; з 18 лютага 1949 года па 17 лютага 1960 года — член ЦК КП(б)Б/КПСС.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (19471959), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (19461954).

Remove ads

Узнагароды

Бібліяграфія

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads