Уладзімір Уладзіміравіч Карызна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мір Уладзі́міравіч Кары́зна (нар. 30 верасня 1962, Опса, Віцебская вобласць) — беларускі кампазітар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 30 верасня 1962 года ў г. п. Опса Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Пасля школы скончыў музычнае вучылішча, служыў у войску.
У 1990 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці «кампазіцыя» прафесара Яўгена Глебава. Член Беларускага саюза кампазітараў з 1991 года.
Працаваў у 1995—1997 гадах на Беларускім тэлебачанні, у 1998—1999 гадах на кінастудыі «Беларусьфільм». З 2005 года працуе мастацкім кіраўніком творчага аб’яднання «Прэм’ера» Вышэйшага дзяржаўнага каледжу сувязі.
Remove ads
Творчасць
Працуе ў розных музычных жанрах. Напісаў харавыя цыклі на вершы Максіма Багдановіча і Уладзіміра Карызны-старэйшага, сімфанічныя паэмы, інструментальныя і эстрадныя п’есы, апрацоўкі беларускіх народных песняў, творы для дзяцей, песні.
Прэміі і ўзнагароды
- Лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў патрыятычнай песні 1989, 1990 гг.
- II прэмія і ганаровы прыз Федэрацыі прафсаюзаў беларускай на II рэспубліканскім конкурсе ваенна-патрыятычнай песні 1995 года.
- Пераможца рэспубліканскага конкурсу песняў, прысвечаных горада Мінска (1999)
- Аўтар песні-пераможцы на Усерасійскім конкурсе салдацкай песні ў намінацыі «Песні сучасных аўтараў» (2002)
- Уладальнік дыплому і спецпрыза «Найлепшая песня X Рэспубліканскага конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў „Белазаўскі акорд“» (2011)
- Граматы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі
Сям’я
Жанаты, жонка Святлана — піяністка. Старэйшая дачка Анастасія — скрыпачка[1], сын Іван — віяланчэліст, [2].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads