Уладзімір Маркавіч Благадарны

вучоны ў галіне машынабудавання From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Маркавіч Благадарны (26 красавіка 1937, с. Старавераўка, Старавераўскі раён, Харкаўская вобласць, Украіна — 10 чэрвеня 2014) — спецыяліст у галіне машыназнаўства, сістэм прывадаў і дэталей машын. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1991). Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1997), Беларускай інжынернай акадэміі (1999).

Хуткія факты Уладзімір Маркавіч Благадарны, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі тэкстыльны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Машыны і апараты вытворчасцей лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці», 1960), Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі АН БССР (аспірантура, 1965).

Працаваў у Інстытуце машыназнаўства і аўтаматызацыі АН БССР (1965—1967), Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (1968—1999), Тэхнічным ўніверсітэце ў Кошыцах (Славакія, 1999—2005), Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце (з 2006, інжынерны факультэт, кафедра тэхналогіі машынабудавання, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: машыназнаўства і дэталі машын; сістэмы прывадаў; надзейнасць тэхнічных сістэм; тэхналогія машынабудавання.

Remove ads

Узнагароды

Званне «Ветэран працы».

Бібліяграфія

  • Биотопливо и его использование : монография / В. М. Благодарный [и др.]. — Барановичи, 2012.
  • Прогнозирование надежности и функциональной безопасности технических систем : монография / В. М. Благодарный, В. И. Кочурко. — Барановичи, 2010.
  • Расчет мелкомодульных зубчатых передач на износ и прочность / В. М. Благодарный. — Москва, 1985.
  • Червячные передачи: общие сведения, расчеты, динамика и надежность : монография / В. Благодарный [и др.]. — Барановичи, 2014.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads