Уладзімір Міхайлавіч Крысевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Міхайлавіч Крысевіч (нар. 26 мая 1991, Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Цэнтравы. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Вырас у спартыўнай сям’і:
- Дзед, Уладзімір Сцяпанавіч Крысевіч (нар. 1938) — беларускі баскетбаліст, капітан мінскага РТІ 1960—1970-х гадоў[2][3].
- Цётка, Галіна Уладзіміраўна Крысевіч-Савіцкая (нар. 1961) — беларуская баскетбалістка, чэмпіёнка свету-1983.
Выхаванец мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Леанід Іванавіч Талкачоў. Навучаўся ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева[4]. Выступаў за клубы Беларусі, Эстоніі, Румыніі, Грузіі, Партугаліі і Балгарыі.
Выступаў за юнацкую (2007), юніёрскую (2008—2009), моладзевую (2010—2011) і нацыянальную (2017—2018) зборную Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
- 2006—2007 — РДВАР-РЦАР (Мінск)
- 2007—2009 — РДВАР (Мінск)
- 2009—2011 — Віталюр-РДВАР (Мінск)
- 2011—2012 — Мінск-2006-2
- 2011—2012 — Мінск-2006 (у Адзінай Лізе ВТБ)
- 2012—2013 — Цмокі-Мінск-2
- 2012—2013 — Цмокі-Мінск (у Адзінай Лізе ВТБ)
- 2013—2014 — Пярну (Эстонія)
- 2014—2015 — Універсітэт (Клуж-Напока, Румынія)
- 2015—2016 — Акадэмія (Тбілісі, Грузія)
- 2016—2017 — Галітос Барэйру (Барэйру, Партугалія)
- 2017 — БДЭУ-ГрандПрынт (Мінск)
- 2017—2018 — Спартак (Плевен, Балгарыя)
- 2019 — Рубон (Віцебск)
- 2019—2020 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
Remove ads
Дасягненні
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2011/2012.
Зноскі
- Uladzimir Krysevich // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads