Уладзімір Пятровіч Данец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Пятровіч Данец (16 красавіка 1945, г. Смалявічы, Мінская вобласць — 3 чэрвеня 2020) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Уладзімір Пятровіч Данец, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. З 1970 года — архітэктар, начальнік майстэрні, галоўны спецыяліст па архітэктуры Барысаўскай праектнай майстэрні Мінскграмадзянпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1975 года. Пражываў у г. Барысаў.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): піянерлагер у в. Хутар Чэрвенскага раёна (1972), 9-павярховы жылы дом з кафэ і Палацам шлюбу (1974), гасцініца, жылыя дамы з убудаванымі памяшканнямі (1975) у пас. Нарач, прафілакторыі ў Нясвіжы (1977) і на возеры Сялява (1978), 10—13-павярховы жылы дом па вул. Гагарына ў Барысаве (1988).

Узнагароды

Узнагароджаны дыпломам II ступені ВДНГ БССР (1979), 2-я прэмія за праекты Цэнтральнага Дому Саюза архітэктараў БССР (1974, у аўтарскім калектыве), дом катэджнага тыпу для сельскай мясцовасці ў БССР (1978) на рэспубліканскіх конкурсах.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads