Уладзімір Васілевіч Русакевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мір Васі́левіч Русаке́віч (нар. 13 верасня 1947, Выганашчы, Пінская вобласць) — беларускі палітык, Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2003—2009). Фігурант спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, былы фігурант Чорнага спісу ЕС.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 верасня 1947 года ў вёсцы Выганашчы Целяханскага раёна Пінскай вобласці (цяпер — Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці). Беларус.
У 1970 годзе з адзнакай скончыў біёлага-хімічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, у 1983 годзе — Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут і Мінскую ВПШ. Ганаровы доктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна (1994), доктар філасофіі Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1998). Валодае нямецкай, польскай мовамі.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1963 годзе загадчыкам бібліятэкай, настаўнікам у Хатыніцкай сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна. Быў дырэктарам Турнянскай васьмігадовай школы Івацэвіцкага раёна (1970—1971).
Займаў шэраг кіруючых пастоў у камсамольскіх, партыйных, савецкіх органах улады: быў старшынёй Ганцавіцкага райвыканкама, намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама.
З 1994 года — Намеснік Прэм’ер-Міністра Рэспублікі Беларусь[1] (курыраваў культуру, адукацыю, навуку, спорт, ахову здароўя, сацыяльную абарону), затым першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1997—2000, курыраваў пытанні кадравай работы)[2].
З ліпеня 2000 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы[3].
6 жніўня 2003 года прызначаны Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[4]. 4 снежня 2009 года вызвалены ад пасады Міністра інфармацыі[5].
Дэпутат раённага, абласнога Саветаў дэпутатаў (1973—1994), Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1995), член Камісіі па пытаннях работы Саветаў народных дэпутатаў і развіцця самакіравання; з сакавіка па снежань 1994 года — Намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь; народны дэпутат СССР (1991).
Remove ads
Міжнародныя санкцыі
З 2007 года Русакевіч знаходзіцца ў Спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[6]. У 2006[7]—2008[8] і 2011[9]—2013[10] гадах супраць Русакевіча дзейнічалі санкцыі Еўрапейскага Саюза.
Узнагароды
- Ордэн Пашаны (2000).
Сям’я
Жанаты, трое дзяцей.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads