Уладзімір Рыгоравіч Нямытаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Рыгоравіч Нямытаў (23 чэрвеня 1893, Арлоўская вобласць, Расія — снежань 1942, Іванаўскі раён, Пінская вобласць) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Пінскага раёна ў гады вайны. Член КПСС з 1941. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР ад Пінская гарадская акруга.

Хуткія факты Уладзімір Рыгоравіч Нямытаў, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля Грамадзянскай вайны разам з сям’ёй пераехаў у г. Лунінец, працаваў у паравозным дэпо. З 1921 года і да вызвалення Заходняй Беларусі працаваў на запалкавай фабрыцы ў г. Пінск, удзельнічаў у барацьбе працоўных за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.

Пасля верасня 1939 года быў вылучыны дэлегатам Народнага Сходу Заходняй Беларусі. Праз некаторы час выбралі дэпутатам Пінскага гарсавета, а ў сакавіку 1940 года стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Восенню 1942 года ўзначаліў партызанскі атрад імя Лазо. Пры яго непасрэдным удзеле былі створаны партызанскія групы Шыша, імя Суворава і імя Чапаева.

Загінуў за суткі да наступления новага 1942 года паміж вёскамі Мохра і Зялёнае Калена Іванаўскага раёна[1].

Remove ads

Памяць

Імем У. Р. Нямытага названая вуліца ў г. Пінск. 7 мая 1977 года рашэннем Пінскага гарвыканкама На будынку вытворчага аб’яднання «Пінскдрэў», куды ўваходзіць запалкавая фабрыка, дзе ён працаваў, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Узнагароды

Зноскі

  1. ГАРЭЛА ЗЯМЛЯ ПАД НАГАМІ АКУПАНТАЎ (ПРАЦЯГ)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2022. Праверана 12 студзеня 2022.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads