Уладзімір Самуілавіч Шаўчэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Самуілавіч Шаўчэнка (нар. 30 студзеня 1951, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Уладзімір Самуілавіч Шаўчэнка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1974 годзе БПІ. З 1974 года працуе ў інстытуце «Белпрампраект»: архітэктар (1974—1978), старэйшы архітэктар (1978—1985), вядучы архітэктар (1985—1992), галоўны архітэктар праектаў (1992).

Член Саюза архітэктараў СССР з 1986 года.

Творчасць

Асноўныя працы ў аўтарскім калектыве: Мінскі аўтамабільны завод (з 1974); Мінскі завод халадзільнікаў «Атлант» (з 1974); завод цяжкіх кавальскіх штамповак у г. Жодзіна (1986) і шматлікіх іншых прамысловых прадпрыемстваў у Беларусі; рэканструкцыя будынка па вул. Савецкай у г. Мінск (2004); студыйна-офісны будынак тэлеканала АНТ па вул. Камуністычнай у г. Мінск (2007). Аўтар: Лядовы палац у г. Брэсце (2000), завод халадзільнікаў у г. Смаленску, Расія (2003), будынак «Беларусбанка» па пр. Незалежнасці ў г. Мінск (2007); вытворчы будынак Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» у г. Мінску (2008), Лядовы палац у г. Лідзе (2010) і інш.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны дыпломамі Беларускага саюза архітэктараў за праект «Лядовы палац у г. Брэсце» (2002) і за ўдзел у распрацоўцы праекта «Мытны тэрмінал Казловічы» (2007); граматай БСА «За шматгадовую творчую дзейнасць і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Беларускага Саюза архітэктараў» (2011).

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads