Уладзімір Сяргеевіч Каравай
беларускі правазнавец, дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мір Сярге́евіч Карава́й (нар. 10 мая 1936, Міцкевічы, Віленскае ваяводства) — беларускі правазнавец і палітык. Міністр юстыцыі БССР (1986—1988). Старшыня Вярхоўнага суда БССР (1988—1991), старшыня Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь (1991—1997). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання (1997—2000). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 10 мая 1936 года ў в. Міцкевічы Вілейскага павета Віленскага ваяводства (цяпер — Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці)[1].
Працоўную дзейнасць пачаў у 1954 годзе інструктарам Смаргонскага раённага камітэта ЛКСМБ. У 1955—1959 гадах служыў у Ваенна-марскім флоце. Пасля звальнення ў запас паступіў на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1964 годзе абраны народным суддзёй народнага суда Гомельскага раёна, у 1965 годзе — народным суддзёй народнага суда Веткаўскага раёна, у 1965 годзе — членам Гомельскага абласнога суда.
Са жніўня 1969 года па 1973 год працаваў інструктарам Гомельскага абкама КПБ. З сакавіка 1973 года па сакавік 1978 года працаваў намеснікам старшыні Гомельскага абласнога суда па крымінальных справах. З сакавіка 1978 года — старшыня Гомельскага абласнога суда.
Працаваў дэпутатам Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў, членам рэвізійнай камісіі і прапагандыстам Гомельскага абкама КПБ, членам бюро першаснай партыйнай арганізацыі, выкладчыкам Універсітэта марксізму-ленінізму пры Гомельскім абкаме КПБ.
25 снежня 1986 года прызначаны Міністрам юстыцыі БССР[2]. 19 лістапада 1988 года абраны Старшынёй Вярхоўнага Суда БССР, быў на гэтай пасадзе да выхаду ў адстаўку 4 студзеня 1997 года[3].
З 10 студзеня 1997 года[4] па 2000 год — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання (па прэзідэнцкай квоце). З’яўляўся старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.
Remove ads
Узнагароды
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads