Уладзімір Сяргеевіч Паўлоўскі

работнік БРСМ (нар. 1994) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Сяргеевіч Паўлоўскі (руск.: Владимир Сергеевич Павловский; нар. 5 ліпеня 1994, в. Малькі, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — работнік Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ). Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года, кіраўнік БРСМ (з 24 верасня 2025)[1].

Хуткія факты Уладзімір Сяргеевіч Паўлоўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 5 ліпеня 1994 года ў вёсцы Малькі Горацкага раёна Магілёўскай вобласці[2].

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Фізіка. Матэматыка»; магістратуру МДУ імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Фізіка»; Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Маркетынг»[2].

Працаваў настаўнікам фізікі ў Сярэдняй школе № 28 г. Магілёва; настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Сярэдняй школе № 4 г. Горкі; першым сакратаром Горацкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»; першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»; намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і быце Магілёўскага мясакамбіната[2].

Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці[2].

У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Горацкай акругі № 82. Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[2]. 22 верасня 2025 года прызначаны кіраўніком БРСМ[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта[2].

Сям’я

Жанаты, выхоўвае дачку[2].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads