Магілёўскі мясакамбінат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Магілёўскі мясакамбіна́т» — дзяржаўнае мясаперапрацоўчае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1905 годзе ў Магілёве ў якасці прыватнай жывёлабойні.

Хуткія факты Магілёўскі мясакамбінат, Тып ...

На 2019 год прадпрыемства выпускала мясныя вырабы пад 2 беларускамоўнымі таварнымі знакамі: уласным «Гурмістр»[5] і сумесным «Панскія прысмакі» з ТАА «Міт Вялес Груп»[6]. Фірмовы гандаль налічваў 18 уласных крам — 7 у Магілёве, 3 у Шклове і па 1 у Віцебску, Мінску, а таксама ў іншых 5 гарадах Магілёўскай вобласці: Бабруйску, Горках, Кіраўску, Круглым і Крычаве[7]. Гандлёвыя прадстаўніцтвы дзейнічалі ў 4 з 6 абласцей Беларусі — Бабруйску (Магілёўская вобласць), Брэсце, Віцебску і Мінску[8]. У Маскоўскай вобласці Расіі працавалі 2 замежныя дылеры: ТАА «Міт Вялес Груп» (Каралёў) для збыту каўбасы і ТАА «Партнёр-М» (Даўгапрудны) для збыту ялавічыны[9].

Remove ads

Вырабы

На 2019 год ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» вырабляла пад таварнымі знакамі «Гурмістр» і «Панскія прысмакі»:

  • стэйкі з ялавічыны і ялавічны язык;
  • пельмені з ялавічыны («Сакавітыя новыя»), а таксама з кураціны і свініны;
  • варана-вэнджаныя каўбасы (у тым ліку салямі) з кураціны («Браслаўская», «Палескі сервелат»), а таксама з ялавічыны і свініны;
  • сардэлькі з кураціны («Траецкія») і ялавічыны («Прэміум»), а таксама са свініны;
  • сасіскі з кураціны («Папулярныя») і ялавічыны («Ялавічныя»), а таксама са свініны;
  • вараную каўбасу з кураціны («Венская») і ялавічыны («Прэміум»), а таксама са свініны;
  • чыпсы з ялавічыны («Святочныя»), а таксама са свініны;
  • сыравэнджаныя каўбасы з ялавічыны («Араматная», «Іарданская»), а таксама з кураціны і свініны;
  • фарш з ялавічыны і свініны;
  • чабурэкі з кураціны, ялавічыны і свініны;
  • паўвэнджаныя каўбасы з ялавічыны і свініны;
  • сыравяленыя каўбасы з ялавічыны і свініны;
  • свіныя зельц, крывяную (кішка) і ліверную каўбасу, рагу, рэбры, сальцісон, студзень, крывяны хлеб і шашлык;
  • свіную бужаніну, бекон, грудзінку, каркоўку, карэйку, кумпяк, паляндвіцу, рулет, рульку, руляду, сала, шпік і шынку[10].
Remove ads

Гісторыя

У 1905 годзе ў Магілёве заснавалі гарадскую жывёлабойню. У 1913 годзе прадпрыемства абсталявалі лёдасаляным халадзільнікам на 5 тон мяса за суткі. У 1922 годзе пабудавалі каўбасны цэх на тону вырабаў за змену. У 1940 годзе перапрацоўвалі па 10 тон мяса і выпускалі 2 тоны каўбасы за змену. У 1953 годзе пабудавалі вытворчы корпус на 20 тон мяса, 5 тон птушкі і 4 тоны каўбасы за змену. Адначасова здалі халадзільнік на 1000 тон адначасовага захоўвання і на 20 тон замарозкі мяса за суткі[11]. У 1963 годзе дырэктар Магілёўскага мясакамбіната абвясціў загадам 282 вымовы (44% работнікаў), з іх 121 за крадзяжы мясапрадуктаў. На 1 студзеня 1964 года інвентарызацыя выявіла па халадзільніку № 2 недастачу 26,45 тоны мясных вырабаў. У выніку на дзесяцігоддзе прадпрыемства стала атаясамлівацца са злачыннасцю ў мяса-малочнай прамысловасці Беларускай ССР[12].

У 1965 годзе на Магілёўскім мясакамбінаце адкрылі скуракансервавы цэх. У 1970 годзе магутнасць халадзільніка павялічылі да 3000 тон захоўвання і 100 тон сутачнай замарозкі. Адначасова Магілёўскі мясакамбінат павялічыў магутнасць каўбаснага цэха з 8 да 12 тон за змену. У 1986-м стварылі цэх забою жывёлы і апрацоўкі туш, дзе сталі апрацоўваць звыш 60% сыравіны[11]. 30 студзеня 2002 года прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства, якім стаў кіраваць камітэт сельскай гаспадаркі і харчавання Магілёўскага аблвыканкама[13]. У 2016 годзе Магілёўскі мясакамбінат увёў беларускамоўны таварны знак «Гурмістр»[14].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads