Уладзімір Уладзіміравіч Познер

савецкі, расійскі і амерыканскі журналіст і тэлевядучы From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Уладзіміравіч Познер
Remove ads

Уладзімір Уладзіміравіч По́знер (нар. 1 красавіка 1934, Парыж, Францыя) — савецкі, расійскі і амерыканскі журналіст і тэлевядучы, першы прэзідэнт Акадэміі расійскага тэлебачання (1994—2008), пісьменнік. Вядзе аўтарскую праграму «Познер» на «Першым расійскім канале».

Хуткія факты Уладзімір Уладзіміравіч Познер, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Бацькі, пачатак жыцця

Нарадзіўся ў сям’і яўрэя[9] Уладзіміра Аляксандравіча Познера[fr] (1908—1975)[10], які эміграваў з Расіі ў 1922 годзе[11], і францужанкі Жэральдын Лютэн (1910—1985)[12]. Быў названы Уладзімірам у гонар бацькі і хрышчаны ў саборы Парыжскай Богамаці па каталіцкаму абраду[13].

Бацькі афіцыйна не былі ў шлюбе да пяцігадовага ўзросту Уладзіміра Познера. Маці павезла трохмесяцовага Уладзіміра ў ЗША[11]. Да таго часу ў Амерыцы жылі яе маці і сястра, а таксама блізкія сябры. Неўзабаве Жэральдын уладкавалася працаваць мантажорам у французскім аддзяленні кінакампаніі Paramount Pictures[11]. Праз 5 гадоў, у 1939 годзе, Уладзімір Александровіч Познер, які тым часам працаваў у еўрапейскім філіяле кінакампаніі «Metro-Goldwyn-Mayer», забрал Жэральдын з сынам з ЗША, і сям’я вярнулася ў Францыю.

Пасля акупацыі Францыі нямецкімі войскамі ў 1940 годзе яны зноў беглі ў ЗША. Ужо ў Амерыцы, у 1945 годзе, нарадзіўся брат Уладзіміра — Павел Познер. Бацька, Уладзімір Аляксандравіч Познер, быў гарачым патрыётам Савецкага Саюза. Пасля далучэнні Літвы да Савецкага Саюза ў 1940 годзе дзед У. У. Познера па бацьку, Аляксандр Уладзіміравіч Познер (1875—?), стаў грамадзянінам СССР. У сувязі з гэтым і бацька У. У. Познера, Уладзімір Александровіч Познер, набыў права на савецкае грамадзянства[14]. З 1943 года, працуючы начальнікам рускай секцыі аддзела кінематаграфіі Вайсковага дэпартамента ЗША, ён пачаў супрацоўнічаць з савецкай разведкай, спачатку ў якасці «стажора» і «наводчыка»[15].

У сувязі з пагаршэннем адносін паміж СССР і ЗША пасля вайны, наступам эпохі макартызму і ўсё больш пільнай увагай з боку ФБР у 1948 годзе сям’я Познераў была змушана з’ехаць з ЗША. Спачатку Познеры хацелі вярнуцца ў Францыю, але Познеру-старэйшаму адмовілі ў заездзе, злічачы яго на падставе даносу падрыўным элементам[16]. Тады Познеры пераехалі ў Берлін (ГДР), дзе Уладзімір Аляксандравіч атрымаў пасаду ў кампаніі «Саўэкспартфільм». У 1950 годзе Уладзімір Познер атрымаў савецкі пашпарт[17][18].

У 1952 годзе сям’я пераехала ў Савецкі Саюз, у Маскву.

Навучанне

У Нью-Ёрку Уладзімір Познер скончыў пачатковую школу Сіці-энд-Кантры[en] пад кіраўніцтвам Кэралайн Прэт[en]; пазней навучаўся ў сярэдняй школе Стайвесант[en].

Першыя часы ў Берліне Уладзімір наведваў школу для савецкіх дзяцей[заўв 1].

Remove ads

Санкцыі

З 24 лютага 2025 года знаходзіцца у санкцыйным спісе Канады[19].

Бібліяграфія

Заўвагі

  1. Са снежня 1948 года.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads