Уладзімір Фёдаравіч Міцкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Фёдаравіч Міцкевіч
Remove ads

Уладзі́мір Фё́даравіч Міцке́віч (21 студзеня 1920 г., в. Юравічы Гомельскай губерні, РСФСР16 лютага 1983) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Уладзімір Фёдаравіч Міцкевіч, Першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Гомельскі заатэхнікум (1939), ваеннае авіятэхнічнае вучылішча (1940), вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б) – КПСС.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1939 года заатэхнікам. У 1939—1946 гадах — у РСЧА. З 1946 года — інструктар Тамбоўскага абласнога камітэта ВКП(б), з 1948 — дырэктар Мінскай інкубатарна-птушкагадоўчай станцыі. Пасля працаваў інструктарам Мінскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, намеснікам начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі, з 1950 года 2-і, а пасля і 1-ы сакратар Смалявіцкага раённага камітэта КП(б) Беларусі.

З кастрычніка 1955 да красавіка 1962 года быў старшынёй Выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета.

З красавіка 1962 да студзеня 1968 года ўзначальваў Гродзенскі абласны камітэт КП(б) Беларусі.

З 1968[1] да 1974[2] года быў сакратаром ЦК КП Беларусі.

З красавіка 1974 і да сваёй смерці быў першым намеснікам старшыні Савета Міністраў БССР.

Абіраўся членам ЦК (1956) і бюро ЦК (1968) Кампартыі Беларусі, з 1976 да 1983 год быў членам Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС.

Remove ads

Зноскі

  1. Пастанова пленума ЦК КП Беларусі 22—23.01.1968
  2. Пастанова XIII-га пленума ЦК КП Беларусі 29—30.04.1974
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads