Фёдар Анісімавіч Сурганаў

беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Фёдар Анісімавіч Сурганаў
Remove ads

Фё́дар Ані́сімавіч Сурга́наў (7 чэрвеня 1911, в. Суднікі, Віцебскі раён — 26 снежня 1976) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Другую сусветную вайну.

Хуткія факты Фёдар Анісімавіч Сурганаў, 4-ы Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1939). У 1931—1934 гг. аграном у сістэме Наркамзема БССР.

З 1939 г. на камсамольскай рабоце, у 1942—1945 гг. сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1942—1943 гг. у складзе аператыўнай групы ЦК КП(б)Б і БШПР на Калінінскім фронце. У жніўні 1943 — ліпені 1944 гг. у тыле ворага: упаўнаважаны ЦК КП(б)Б і ЦШПР, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху і падполля на тэрыторыі Вілейскай, Баранавіцкай і Беластоцкай абласцей.

З 1945 г. намеснік загадчыка аддзела ЦК КП(б)Б. У 1947—1956 гг. 2-і, 1-ы сакратар Мінскага абкама КПБ, старшыня Мінскага аблвыканкама.

Са жніўня 1956 г. сакратар, з красавіка 1959 г. 2-і сакратар ЦК КПБ.

У 19621965 гг. старшыня Бюро ЦК КПБ па кіраўніцтве сельскай гаспадаркай.

У 19711976 гг. старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, намеснік старшыні Вярхоўнага Савета СССР.

Кандыдат у члены ЦК у 1949—1956 гг., член ЦК і Бюро ЦК КПБ у 1956—1976 гг. Кандыдат у члены ЦК у 1956—1961 гг., член ЦК КПСС з 1961 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1976 гг., намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 19551971 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 19541976 гг., намеснік старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР у 19621966 гг.

Загінуў у аўтакатастрофе.

Remove ads

Выбраная бібліяграфія

  • Белорусская Советская Социалистическая Республика. — М., 1972.

Ушанаванне памяці

Яго імя прысвоена вуліцы ў Мінску і Лужаснянскаму аграрнаму каледжу.

Літаратура

  • Сурга́наў Фёдар Анісімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 250. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Расціслаў Платонаў. Сурга́наў Фёдар Анісімавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 2001. — С. 448. 10 000 экз. ISBN 985-11-0214-8.
  • Антонович, С. Роковой кортеж / С. Антонович // 7 дней. — 1994. — 19 февр. — С. 3.
  • Антановіч, С. Шлях да трагедыі / С. Антановіч // Звязда. — 1990. — 28 кастр. — С. 4.
  • Аўхімовіч, М. Сын народа, салдат партыі: да 70-годдзя з дня нараджэння Ф. А. Сурганава / М. Аўхімовіч // Звязда. — 1981. — 7 чэрв. — С. 3.
  • Приходько, А. Таким его мы знали / А. Приходько, М. Шибалио // Рэспубліка. — 1996. — 17 студз. — С. 15.
  • Сурганов Фёдор Анисимович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2008. — Т. 7. — С. 160.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads