Уладзімір Іванавіч Хільмановіч
гісторык, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Хільмановіч (нар. 6 красавіка 1967; Каменка, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык, журналіст, праваабаронца.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 6 красавіка 1967 гожда ў в. Каменка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1984 годзе на выдатна скончыў Ракавіцкую сярэднюю школу. У 1984—1991 гадах вучыўся на гістарычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Паводле адукацыі — гісторык, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін. З чэрвеня 1985 года да чэрвеня 1987 года служыў у савецкай арміі.
У 1991—1998 гадах працаваў настаўнікам у СШ № 20 Гродна, навуковым супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі і метадыстам Гісторыка-мемарыяльнага цэнтра аддзелу культуры Гродзенскага гарвыканкама. У 1998 г. скончыў аспірантуру пры кафедры тэорыі і гісторыі беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыялізацыя — канфесійная гісторыя). У 1997—1998 гг. працаваў на Гродзенскім абласным тэлебачанні.
Аўтар і распрацоўшчык, кіраўнік шэрагу адукацыйных праектаў, сурэдактар серыі брашур для настаўнікаў «Праз адукацыю — да грамадзянскай супольнасці» (выйшла 10 кніг, Шчэцін, 2001—2006), адзін з аўтараў і рэдактараў кнігі «Białoruskie wędrówki», аўтар шматлікіх аналітычных публікацый. Актыўны дзеяч грамадска-палітычнага руху з 1987 года. Адзін з заснавальнікаў першай у Заходняй Беларусі моладзевай грамадскай арганізацыі «Заходне-Беларускае згуртаванне моладзі» (1989). Стаяў ля вытокаў стварэння Гродзенскай асацыяцыі маладых вучоных «Віт» (1995), Гродзенскага рэгіянальнага цэнтра інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар» (1996), адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага краязнаўчага таварыства імя Тодара Нарбута і іншае.
У 2000—2003 гадах — намеснік старшыні Гродзенскай гарадской арганізацыі БАЖ. Член ГА Беларуская асацыяцыя журналістаў, Міжнароднай асацыяцыі журналістаў і Асацыяцыі спартыўнай прэсы Рэспублікі Беларусь. Друкаваўся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Гродзенская праўда», «Футбол Беларуси», «Прессбол», «Пагоня» (цягам 9 гадоў), «Наша Ніва», «Биржа информации» і іншых. Быў сувыдаўцом інфармацыйна-аналітычнага бюлетэня «Свой Лад» (2002—2004). З 2004 года стала друкуецца ў беластоцкай газеце «Ніва» і на інтэрнэт-сайтах. Аўтар Беларускага календара-даведніка (Вільня, 2007)[2].
З чэрвеня 2008 года вядзе перадачы «Беларускае золата», «Імёны Гародні» і «Краязнаўчыя кропкі» на радыё «Рацыя» (Беласток)[3].
Выдаў футбольны даведнік, дзе апісаныя ўсе галы і пенальці чэмпіянатаў свету (1930—2010) і Еўропы (1960—2012)[4].
Уладзімір Хільмановіч — адзін з пераможцаў конкурсу БАЖ «Абяры жыццё»[5].
З чэрвеня 2015 г. член Саюза беларускіх пісьменнікаў[6].
Суаўтар «Календара Слонімшчыны»(2018)[7].
З 2002 года — сябра праваабарончага цэнтру «Вясна».
19 жніўня 2024 года Хільмановічу завочна прысудзілі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і вялізны штраф па экстрэмісцкіх артыкулах[8].
Remove ads
Бібліяграфія
- Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія рухі і супольнасці / Пшэмыслаў Фенрых. — Шчэцін: Фонд імя Льва Сапегі, 2002. — 68 с. — (Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасці). — ISBN 83-88044-26-5. Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень. — Вільня: Гудас, 2007. — 184 с. — 300 экз. — ISBN 998-6952-02-2. Архівавана 19 жніўня 2014.
- Беларускае золата. — Беласток: СЕОРВ, 2014. — 248 с. — ISBN 978-83-930408-7-2
Remove ads
Зноскі
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 29 ліпеня 2025.
- Сяргей Астраўцоў. Беларускі каляндар на кожны дзень . Грамадства. Беларуская служба Радыё «Свабода» (1 студзеня 2013).
- Хільмановіч Уладзімір профіль на Kamunikat.org
- У Слоніме прэзентавалі «Каляндар Слонімшчыны»(недаступная спасылка). Газета Слонімская. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2023.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads