Уладзімір Юр’евіч Анцюфееў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Юр’евіч Анцюфееў (19 лютага 1950, Новасібірск) — прыднястроўскі дзяржаўны дзеяч, міністр дзяржаўнай бяспекі ПМР.

Хуткія факты Уладзімір Юр'евіч Анцюфееў, Першы віцэ-прэм'ер Данецкай Народнай Рэспублікі па пытаннях дзяржаўнай бяспекі ...
Remove ads

Біяграфія

Рускі. Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР, у 1999 — Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце РФ. З 1992 — міністр дзяржаўнай бяспекі ПМР. Генерал-лейтэнант, кандыдат палітычных навук, прафесар Акадэміі ваенных навук РФ. Мае шэраг узнагарод ПМР.

Дзейнасць у Крыме

« Я браў удзел у крымскіх падзеях. Мы з маёй групай прыбылі ў Крым задаўга да 16 сакавіка. Прадмет майго гонару – гэта тое, што я ўдзельнічаў у вяртанні Крыма ў склад Расіі.
(c) У.Анцюфееў[1]
»

Дзейнасць на Данбасе

10 ліпеня 2014 года прызначаны першым намеснікам старшыні Савета Міністраў Данецкай Народнай Рэспублікі па працы з праваахоўнымі органамі[2][3]. Праз некалькі дзён міністрамі ўнутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі былі прызначаны адстаўныя афіцэры прыднястроўскай спецслужбы Алег Бяроза і Андрэй Пінчук. 21 ліпеня яшчэ адзін прыднястровец Аляксандр Караман зацверджаны віцэ-прэм’ерам урада ДНР па сацыяльных пытаннях[4].

З 29 ліпеня па 3 жніўня, на час камандзіроўкі ў Расію Аляксандра Барадая, выконваў абавязкі прэм’ер-міністра ДНР.

5 верасня 2014 года на пасяджэнні Вярхоўнага Савета ДНР разглядалася пытанне аб незаконным затрыманні шэрагу дэпутатаў, генеральны пракурор Равіль Халікаў апавясціў тым, хто сабраўся пра тое, што затрыманыя ўжо адпушчаны. З гэтым канфліктам і звязваюць адстаўку Анцюфеева, якая адбылася 23 верасня 2014 года .

4 лістапада 2014 года ў адпаведнасці з указам главы ДНР № 3 стаў Ганаровым грамадзянінам Рэспублікі[5][6].

Remove ads

Сям’я

Разведзены, экс-жонка — Анцюфеева Галіна Міхайлаўна, дэпутат Вярхоўнага Савета ПМР. Сын — Уладзімір, экс-супрацоўнік МДБ[7]

Зноскі

  1. http://www.nakanune.ru/news/2014/7/16/22361034/ 16.07.2014 Новы віцэ-прэм'ер ДНР Уладзімір Анцюфееў: Я прыбыў у ДНР на гэтулькі, на колькі будзе патрэбна. Тэрарысты будуць знішчацца на месцы
  2. http://newdaynews.ru/moskow/513796.html Новы Дзень. ІА Новы Рэгіён 02.10.2014 У Маскве глава Прыднястроўя страціў памяць Яўген Шаўчук «забыўся», хто такія Анцюфееў, Соін і Караман
  3. Указ главы ДНР пра прысваенне ганаровага звання Данецкай Народнай Рэспублікі. dnr.today. 2014-11-10. Праверана 2014-12-21.(недаступная спасылка)
  4. Барадай і Стралкоў сталі Героямі ДНР. vesti.ru. 2014-11-09. Праверана 2014-12-21.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads