Уладзіслаў Аляксандравіч Сычоў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзіслаў Аляксандравіч Сычоў
Remove ads

Уладзіслаў Сычоў (нар. 26 студзеня 2002, Слуцк) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».

Хуткія факты Уладзіслаў Сычоў, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

З 2017 года займаўся ў сталічнай Акадэміі АБФФ на базе РДВАР, а летам 2019 года перайшоў у «Слуцк», дзе стаў гуляць за дубль, а неўзабаве пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 21 жніўня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць мінскага «Дынама» (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым працягваў часам прыцягвацца да асноўнай каманды случан.

Сезон 2021 пачаў у арэндзе ў гомельскім «Лакаматыве», дзе замацаваўся ў аснове, гуляў пераважна ў стартавым складзе. Па заканчэнні сезона 2021 вярнуўся ў «Слуцк», у пачатку 2022 года трэніраваўся з клубам, а ў сакавіку 2022 года зноў быў арандаваны «Лакаматывам»[3]. У сезоне 2022 заставаўся іграком асновы гомельскай каманды, з лета стаў часцей выхадзіць на замену. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Лакаматыў»[4].

У пачатку 2023 года пачаў рыхтавацца да новага сезона са «Слуцкам». У красавіку 2023 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам да канца 2024 года[5]. У пачатку сезона 2023 часцей заставаўся на лаўцы запасных, з верасня замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне са «Слуцкам»[6].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads