Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі
беларускі літаратурны крытык, літаратуразнаўца (1897—1974) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі (15 мая 1897, Старакаменная[d], Сакольскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 2 красавіка 1974, Казань, Татарская АССР[d], РСФСР, СССР; Псеўданімы: Уладзіслаў Дзяржынскі, Улідзе) — беларускі літаратурны крытык, літаратуразнавец, перакладчык.
Remove ads
Біяграфія

Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, пасля яе эвакуацыі перавёўся ў Менскую гімназію, якую скончыў у 1918. У 1918—1919 гадах даваў прыватныя ўрокі ў мястэчках Крайск і Пасадзец на Лагойшчыне. У 1925 скончыў этнолага-лінгвістычнае аддзяленне БДУ.
Вучобу сумяшчаў з выкладчыцкай дзейнасцю на рабфаку (1922—1924). З 1922 год пачаў выступаць з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі ў беларускім друку. У 1925 супрацоўнік часопіса «Полымя». Працаваў у Інбелкульце і БелАН; адначасова выкладаў у Камуністычным універсітэце Беларусі.
Жонка — Чэрня (Геня), сястра Змітрака Бядулі. Чэрня Плаўнік пазнаёмілася з Уладзіславам Чаржынскім у Менску. Яна лічылася прыгожай дзяўчынай і заняла першае месца на адным з тагачасных конкурсаў прыгажосці. Пасля шлюбу пара жыла ў беларускім інтэрнаце на Маскоўскім завулку, 1 у Менску, пакой якіх знаходзіўся над беларускай сталоўкай. Інтэрнатам у той час кіраваў Язэп Лёсік. У адным з лістоў Зоська Верас згадвае пра гэта, адзначаючы, што маладыя Чаржынскія жылі ў інтэрнаце да яго ліквідацыі[1]. Пасля гэтага яны пераехалі ў кватэру Змітрака Бядулі.
Арыштаваны ДПУ БССР 28 чэрвеня 1930 года па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Высланы ў Казань тэрмінам на 5 гадоў. Застаўся жыць у Казані, працаваў там выкладчыкам у розных навучальных установах. Пасля арышту і высылкі адышоў ад літаратурнай дзейнасці. Чэрня Чаржынская паехала следам за мужам у Казань. Рэабілітаваны пасля смерці, 10 чэрвеня 1988 года.
Remove ads
Бібліяграфія
- Выпісы з беларускае літаратуры ХІХ і ХХ ст. з далучэннем уводных і крытычных артыкулаў… Мн., 1926;
- Да пытання аб псіхалагічным стылі нашаніўскай паэзіі. Мн., 1928;
- Янка Купала ў крытыцы нашаніўскіх сучаснікаў // Янка Купала ў літаратурнай крытыцы. Мн., 1928.
- Нарысы з гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Расіі XIX―XX в.в. / М. Пакроўскі; пераклад У. Чаржынскага, 1925
- Аб Леніне і ленінізме : (лекцыі, чытаныя ў Свярдлоўскім універсітэце) / І. Сталін; пераклад У. Чаржынскага, 1925
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads