Уладзіслаў Дзмітрыевіч Пунінскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Пунінскі (нар. 1 ліпеня 2002, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Орша» (у арэндзе з магілёўскага «Дняпра»).

Хуткія факты Уладзіслаў Пунінскі, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

У 2019 годзе выступаў за дубль магілёўскага «Дняпра», а ў 2020 годзе пачаў выступаць за наноў створаную каманду ў Другой лізе. У маі 2020 года падпісаў кантракт з клубам[2]. У 2021 годзе, пасля выхаду «Дняпра» ў Першую лігу, застаўся ў Другой лізе ў складзе рэзервовай каманды «Дняпро-Юні», а ў верасні 2021 года быў пераведзены ў асноўную каманду[3] і стаў гуляць у Першай лізе, у тым ліку ў стартавым складзе.

Да сезона 2022 рыхтаваўся з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў з’яўляцца ў складзе, пераважна выходзячы на замену.

У ліпені 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слонім-2017»[4]. Пасля вяртання з арэнды ў снежні 2023 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам на год[5]. У лютым 2024 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы»[6].

Remove ads

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads