Уладзіслаў Дзмітрыевіч Пунінскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Пунінскі (нар. 1 ліпеня 2002, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Орша» (у арэндзе з магілёўскага «Дняпра»).
Remove ads
Клубная кар’ера
У 2019 годзе выступаў за дубль магілёўскага «Дняпра», а ў 2020 годзе пачаў выступаць за наноў створаную каманду ў Другой лізе. У маі 2020 года падпісаў кантракт з клубам[2]. У 2021 годзе, пасля выхаду «Дняпра» ў Першую лігу, застаўся ў Другой лізе ў складзе рэзервовай каманды «Дняпро-Юні», а ў верасні 2021 года быў пераведзены ў асноўную каманду[3] і стаў гуляць у Першай лізе, у тым ліку ў стартавым складзе.
Да сезона 2022 рыхтаваўся з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў з’яўляцца ў складзе, пераважна выходзячы на замену.
У ліпені 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слонім-2017»[4]. Пасля вяртання з арэнды ў снежні 2023 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам на год[5]. У лютым 2024 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы»[6].
Remove ads
Дасягненні
 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads