Уладзіслаў Генадзевіч Калінін

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Калінін (нар. 14 студзеня 2002, Новалукомль) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Уладзіслаў Калінін, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам на Чашніччыне, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама». З 2019 года пачаў гуляў за дубль клуба, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2021 годзе стаў трэніравацца разам з асноўнай камандай. Дэбютаваў за «Дынама» 23 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды» (3:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. 4 ліпеня 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (4:0), аднак у далейшым працягваў гуляць за дубль.

Са жніўня 2022 года замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды. У маі 2023 года выбыў з-за траўмы, вярнуўся ў строй у кастрычніку 2023 года. У лістападзе 2023 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да канца 2024 года[4].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

27 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Казахстана (1:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads