Уладзіслаў Сяргеевіч Ясюкевіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Ясюкевіч (нар. 30 мая 1994) — беларускі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Уладзіслаў Ясюкевіч, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Уладзіслаў пачаў кар’еру ў клубе «Іслач» у Другой лізе і ўжо тады быў асноўным іграком каманды. Разам з клубам прайшоў шлях да Вышэйшай лігі, стаў віцэ-капітанам каманды. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[3]. 1 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, у якасці капітана вывеўшы сваю каманду на матч супраць «Нафтана» (2:0). Пазней трывала выхадзіў на поле на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У другой палове сезона 2017 стаў радзей з’яўляцца ў складзе, а канец сезона прапусціў з-за траўмы.

У сезоне 2018 звычайна заставаўся на лаўцы запасных, правёў за асноўную каманду толькі адзін матч у Вышэйшай лізе і два ў Кубку Беларусі, гуляў таксама за дубль. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[4].

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Руху» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[5]. Стаў трывалым іграком асновы брэсцкай каманды. У студзені 2020 года кантракт з «Рухам» быў разарваны[6].

У лютым 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[7]. Трывала гуляў у стартавым складзе бабруйчан, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну»[8].

У лютым 2021 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[9]. У сезоне 2021 часцей гуляў у стартавым складзе, аднак нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з дынамаўцамі[10].

У сакавіку 2023 года стаў іграком «Маладзечна»[11]. Пакінуў клуб у ліпені 2023 года[12] і неўзабаве далучыўся да «Астраўца»[13]. У снежні 2023 года пакінуў «Астравец»[14].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У студзені 2016 года ўпершыню быў выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі на ўдзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дзе 23 студзеня і дэбютаваў у камандзе, правёўшы ўвесь матч супраць адналеткаў з Латвіі. Усяго за моладзевую зборную правёў тры матчы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads