Ураш Прэдзіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ураш Прэдзіч (сербск.: Урош Предић, 25 лістапада (7 снежня) 1857, Орлават — 11 лютага 1953, Бялград) — сербскі жывапісец, вядомы мастак-рэаліст.
Remove ads
Біяграфія

Ураш Прэдзіч скончыў гімназію ў Панчаве (пазней гэтая школа стала насіць яго імя). Да 1885 года вучыўся ў Венскай і Мюнхенскай акадэміях мастацтваў[2]. Напісаў 13 карцін міфалагічнага зместу для будынка аўстрыйскага парламента.
У 1885 годзе вярнуўся ў Орлават, дзе напісаў серыю карцін з жыцця аднавяскоўцаў. Працаваў таксама ў Нові-Садзе[2]. З 1909 года да канца свайго жыцця жыў і працаваў у Бялградзе.
Адзін з заснавальнікаў і прэзідэнт таварыства «Лада» ў 1904 годзе і Асацыяцыі мастакоў у Бялградзе ў 1919 г[2].
Памёр у 1953 годзе на 96-м годзе жыцця. Па жаданні мастака, яго пахавалі на могілках у Орлаваце.[3]
Remove ads
Творчасць

Самая вядомая карціна Прэдзіча — «Косаўская дзяўчына» (1919), прысвечаная бітве на Косавам поле. Творы: «Вясёлая кампанія» (1887), «Сірата на магіле маці» (1888), «Герцагавінскія бежанцы» (1889), «Каля крыніцы»; партрэты («Слабадан Яванавіч», 1930 г.; «Міхайла Петравіч», 1943) і інш. Распісваў іканастасы. Правёў вялікую колькасць выставак у краіне і за мяжой[2].
Remove ads
Зноскі
- abART Праверана 1 красавіка 2021.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads