Усходняя Арменія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Усходняя Арменія
Remove ads

Усходняя Арменія[1][2][3][4] (арм.: Արևելյան Հայաստան), Закаўказская[1][5] (каўказская[6]) Арменія, таксама Перс-Арменія[7][8] для перыяду V—VI вв., Руская Арменія[1][9] для перыяду XIX — пачатку XX стагоддзяў — тэрмін, якім у гістарыяграфіі пазначаюцца ўсходнія вобласці гістарычнай Арменіі[10][11]. Мяжой паміж Заходняй і Усходняй Арменіяй з'яўляецца Арарацкая даліна, якая з'яўлялася цэнтрам культуры і дзяржаўнасці армян[12].

Remove ads

Гісторыя тэрміна

Першапачаткова тэрмін выкарыстоўваўся для назвы ўсходняй часткі Армянскага царства[7], падзеленага паміж Рымам і Сасанідскай Персіяй[7] у 387 годзе. Пасля падзелу рэгіёна паміж Асманскай імперыяй і Персіяй па міры 1639 года, тэрмін быў уведзены географамі, гісторыкамі і вандроўнікамі для пазначэння той часткі армянскіх земляў, якая адышла да Персіі (да ўсходу ад ракі Ахуран), што ўключала ў сябе адміністрацыйныя адзінкі Чухур-Саад (Ерэван і Нахічэвань) і Карабах (уласна Карабах, а таксама Гянджа і Зангезур)[13].

Remove ads

Геаграфія

Усходняя Арменія займае вобласць Арарацкай даліны і прылеглыя да яе горныя вобласці Малога Каўказа — Сюнік, Лары, Тавуш і г.д.[2], такім чынам уключае ў сябе ўсю тэрыторыю Рэспублікі Арменія[11][14][15][16] і Нагорны Карабах[5][14][17][18][19]. У цэлым складае ўсходнюю палову Армянскага нагор'якаўказскую частку (Паўднёвы Каўказ), цалкам ці часткова ўключае 6 яго гістарычных правінцый: Арарат, Гугарк, Сюнік, Арцах, горныя вобласці Утыка, а таксама два гавары правінцыі Васпуракан — Нахчаван і Гохтн, якія галоўным чынам адпавядаюць сучаснай Нахічэванскай АР.

Remove ads

Гісторыя

I падзел Армянскага царства

Тэрмін «Усходняя Арменія»[20] ўпершыню быў ужыты ў канцы IV стагоддзя, калі Армянскае царства, што стала арэнай суперніцтва паміж Рымскай імперыяй і Сасанідскім Іранам, было падзелена ў 387 годзе на Усходнюю і Заходнюю[7]. Прыблізна 3/4 Армянскага царства (правінцыі Арарат, Сюнік, Васпуракан, Туруберан, Мок, Тайк, частка Гугарка) утварылі васальную вобласць, пад валадарствам Сасанідаў.

На першыя часы ў Заходняй Арменіі і Усходняй Арменіі, была захавана намінальная ўлада армянскіх цароў, але ўжо ў 428 годзе яна была скасавана, і апошні прадстаўнік дынастыі армянскіх АршакідаўАрташэс IV, быў пазбыты царскага прастола. З гэтага перыяду Усходняя Арменія звалася таксама «Перс-Арменіяй» і стала персідскім марзпанствам[21].

II падзел Арменіі

У 591 годзе Арменія зноў была падзелена[22][23][24][25][26]. Большая частка армянскіх земляў у складзе дзяржавы Сасанідаў была заваявана Візантыяй у ходзе ірана-візантыйскай вайны 571—591 гг.[20].

Арабскае валадарства

У сярэдзіне VII стагоддзя Усходняя Арменія трапіла пад валадарства Арабскага халіфата. Потым, у 639 годзе да халіфата былі далучаны таксама землі Заходняй Арменіі.

Багратыдская Арменія

У 885 годзе ў было ўтворана Армянскае царства Багратыдаў. Яно ахапляла большую частку Усходняй Арменіі[27].

Ва Усходняй Арменіі знаходзілася частка Анійскага царстваСюнік (пазней Сюнікскае царства), Гугарк (пазней Ташыр-Дзарагецкае царства) і ХачэнНагорным Карабаху). У 1045 годзе адзінае Армянскае царства пала, але тэрытарыяльная цэласць Арменіі захоўвалася ва ўмовах іншаземнага валадарства.

Позняе і высокае сярэднявечча

У XVIXVII стагоддзях велізарную шкоду нанеслі Арменіі бесперапынныя турэцка-персідскія войны, якія вяліся за кантроль над Арменіяй. Згодна Амасійскаму дагавору 1555 года Усходняя Арменія адышла да Сафавідскага Ірана, а Заходняя Арменія — да Асманскай Турцыі[28]. Турэцка-персідская мяжа на армянскіх землях праходзіла па рацэ Ахуран, горам Армянскі ланцуг і Загрос. Пасля гэтага тэрміны «Усходняя Арменія» і «Заходняя Арменія» ізноў увайшлі ва ўжытак.

Remove ads

Карты

Thumb
Thumb
Правінцыі Вялікай Арменіі. George Whiston, апублікавана ў 1736 годзе.
Thumb
Персія, Парфія, Арменія. Рэст Фенер, апублікавана ў 1835 годзе.
Thumb
Арменія, Месапатамія, Вавілон і Асірыя з прылеглымі рэгіёнамі. Карл фон Спрунер, апублікавана ў 1865 годзе.
Thumb
Усходняя Арменія (Armenia orientalis) на карце 1740 года.
Thumb
Thumb
Тэрыторыі былога Карабахскага ханства ў складзе Расійскай імперыі на карце 1823 года.
Thumb
Зангезурскі павет Елізаветпальскай губерні Расійскай імперыі.
Thumb
Армянская вобласць Расійскай імперыі займала тэрыторыі былых Эрыванскага (пазначана жоўтым) і Нахічэванскага (пазначана светла-салатавым) ханстваў.
Thumb
Армянская вобласць у складзе Расійскай імперыі (існавала да 1849 года).
Thumb
Арменія ў складзе Расійскай і Асманскай імперый.
Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads