Усць-Куломскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усць-Куломскі раён (руск.: Усть-Куломский район, комі: Кулöмдін район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.
Remove ads
Геаграфія
Раён размешчаны на поўдні Комі. Мяжуе з Корткераскім, Саснагорскім, Троіцка-Пячорскім, а таксама з гарадской акругай Ухта рэспублікі Комі, Чардынскім і Гайнскім раёнамі Пермскага края. Плошча раёна складае 26.200 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вычагда, Нем, Вясляна, Лоп’я і Пільва.
Гісторыя
Першыя згадкі аб населеных пунктах на месцы раёну адносяцца да XVII стагоддзя — узгадваюцца паселішчы Аныб, Усць-Кулом, Усць-Нем, Дзеравянск, Кужба і Мыелдзіна.
У XVIII стагоддзі ўладамі Расійскай імперыі была арганізавана праца па злучэнні Волжскага і Паўночнадзвінскага рачных басейнаў. Канал быў адкрыты ў 1813 годзе.
Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года ў складзе тагачаснай Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран).
Remove ads
Дэмаграфія
Насельніцтва раёна складае 29 856 чалавек, прыкладна 80 % з якога складаюць комі. Большасць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністрацыйнае ўладкаванне
У склад раёна ўваходзяць 22 сельскія паселішчы.
Remove ads
Транспарт
У раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць адміністрацыйны цэнтр Усць-Кулом з навакольнымі паселішчамі і суседнімі раёнамі Комі. Аўтамабільныя зносіны з Пермскім краем адсутнічаюць.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads