Уільям Алфрэд Фаўлер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уільям Алфрэд Фаўлер
Remove ads

Уільям Алфрэд Фаўлер (англ.: William Alfred Fowler; 9 жніўня 1911, Пітсбург, ЗША — 14 сакавіка 1995) — амерыканскі фізік і астрафізік, адзін з заснавальнікаў ядзернай астрафізікі. Член Нацыянальнай АН ЗША (1956).

Хуткія факты Уільям Альфрэд Фаўлер, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў універсітэт штата Агая (1933). 3 1936 у Каліфарнійскім тэхналічным інстытуце (з 1946 прафесар, у 1963—67 прэзідэнт).

Навуковыя працы ў галіне ядзернай фізікі, ядзернай і рэлятывісцкай астрафізікі, касмалогіі. Распрацаваў тэорыю тэрмаядзернага ўтварэння хімічных элементаў у нетрах зорак (1955). Пастуліраваў асноўныя працэсы нуклеасінтэзу ў зорках (1957; з Ф. Хойлам, М. і Дж. Бэрбіджамі). Прапанаваў механізм выбуху звышновых зорак (1960, з Ф. Хойлам), разлічыў пашыранасць лёгкіх хімічных элементаў на ранніх стадыях расшырэння аднароднага і ізатропнага Сусвету (1967).

Нобелеўская прэмія па фізіцы 1983 (з С. Чандрасекарам). Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1974).

Remove ads

Зноскі

1. William Fowler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. William A. Fowler // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Atomic Heritage Foundation Profiles

4. NNDB — 2002.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads