Уры Гіршавіч Фінкель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уры Гіршавіч Фінкель
Remove ads

Уры Гіршавіч Фінкель (8 кастрычніка 1896, Ракаў, Валожынскі раён, Мінская вобласць — 5 снежня 1957) — беларускі крытык, літаратуразнавец.

Хуткія факты Уры Гіршавіч Фінкель, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў небагатай сям’і, бацька Гірш-Шлойма працаваў рабінам, разніком.

Атрымаў традыцыйную рэлігійную адукацыю, бацьку хацелася, каб ён быў рабінам. У маладосці вандраваў, шукаючы заробку, па гарадах і мястэчках Беларусі і Украіны. Вучыўся ў політэхнічным вучылішчы ў Харкаве (1915—1917), на філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта (1918—1919). Удзельнічаў у грамадзянскай вайне як палітработнік. Працаваў інструктарам у Наркамасветы РСФСР. З 1921 г. — літработнік выдавецкага аддзела Наркамасветы БССР, з 1922 г. — у рэдакцыях газет у Мінску. У 1926 г. здаў экстэрнам экзамены на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта БДУ, у 1931 г. скончыў аспірантуру пры АН БССР. У 1930—1938 гг. выкладаў у Мінскім педінстытуце. Падчас вайны быў эвакуіраваны з жонкай і двума дзецьмі, жыў у Самаркандзе.

Малы сын Шолам (1939-41) памёр у ташкенцкай лякармі, дзве дачкі Цыля (н. 1931) і Авігаіл (н. 1933) забіты ў ракаўскай сінагозе. Бацька расстраляны, сёстры Ліфса, Элька, брат Ісак забіты ў ракаўскім гета. Ісак Фінкель — настаўнік.

У 1949—1953 гг. выкладаў у Ракаўскай дзесяцігодцы рускую літаратуру. Апошнія гады пражыў у Мінску.

Remove ads

Творчасць

Thumb
Нікольскі «Яўрэйскія святы», пераклад Уры Фінкеля, Г. Майзеля, вокладка М. Аксельрода — Менск

Друкавацца пачаў у 1918 г. Пісаў пераважна на мове ідыш. Аўтар біяграфічных кніжак пра класікаў яўрэйскай літаратуры «Аўром Гольфадэн» (з Н. Айслендарам, 1926), «Шолам-Алейхем» (1938, на беларускай мове ў 1939, 1958), «Мендэле Мойхер-Сфорым» (1939, на беларускай мове ў 1940). Тыраж кніжкі пра М. Гордана знішчаны ў 1941 г. пад час акупацыі.

Аўтар артыкулаў пра Я. Купалу, Я. Коласа, З. Бядулю, І. Л. Пераца, Г. Д. Номберга, Бал-Махшовеса, гісторыка-этнаграфічных нарысаў пра П. Шэйна, М. Нікольскага і інш. Пасля вайны вывучаў звесткі пра рэвалюцыю 1905 на тэрыторыі Беларусі для свайго рамана ці аповесці «Паўвека таму назад», твор не закончаны.

Перакладаў на ідыш з рускай мовы. Пераклаў, у тым ліку, падручнік па гісторыі старажытнага свету для 5 класа.

Захаваў у сябе ракаўскі пінкас з запісамі 1810—1913 гадоў, дапісаў апошні раздзел, пінкас захоўваецца ў Ізраілі.

Дэбютаваў артыкулам «Рэвалюцыя і яўрэйская літаратура» ў часопісе «Кунст-рынг» № 2 (Харкаў), стварыў «Вокны РОСТА» на ідышы, рэдагаваў штодзённую чырвонаармейскую газету «Дзі комунэ» (Менск, разам з Г. Батвінікам). Друкаваўся ў мінскіх выданнях (Полымя, Дэр векер, Штэрн, Акцябр, Цайтшрыфт), у газеце «Эйнікайт» і інш.

Remove ads

Сведчанні сучаснікаў

Кузьма Чорны ў сваім дзённіку пісаў:

(21 жнівеня 1944 г.)

«Грып. Слабасць. Хіліць у пасцель. А ляжаць не магу. Думкі мучаць. (…) Толькі што зайходзіў на паўгадзіны У. Фінкель. Ён бядуе. У Беларускай акадэміі няма больш яўрэйскага аддзелу. У Мінску няма і, мусіць, не скора будзе яўрэйская газета. У Беларусі вельмі мала асталося яўрэяў. Уры Фінкель верны сын свайго народа. Патрыятычны сум яго — гэта шчырая пакута яго душы аб трагедыі свайго народа. Уры Фінкель належыць свайму народу і разам з ім варт вялікай пашаны. Гэта чалавек яўрэйскай культуры. Няхай да яго вернецца яснае шчасце душы. (…) Няшчасны і мілы Фінкель, жыве ў „Якары“ на чацвёртым паверху ў агульным нумары. Ён пісьменнік і вучоны. За час вайны ў яго памерла з голаду двое дзяцей»[1].

.

Зноскі

  1. Кузьма Чорны. Выбраныя творы. Мн.: Беллітфонд, 2000. — С. 584-586.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads