Уладзімір Кандратавіч Дыдырка
матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Кандратавіч Дыдырка (22 верасня 1877, с. Дахноўка , цяпер Чаркаская вобласць, Украіна — 15 сакавіка 1938, Менск, НКУС) — беларускі матэматык. Прафесар (1932).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1900 годзе Кіеўскі ўніверсітэт, у 1902 годзе Маскоўскі ўніверсітэт. 3 1902 у Мінскай мужчынскай гімназіі, з 1918 у Мінскім інстытуце народнай адукацыі, з 1920 годзе ў БПІ, з верасня 1922 года ў БДУ. У чэрвені — жніўні 1928 года знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Гетынгенскім універсітэце, прымаў ўдзел у працы навуковага семінара Д. Гільберта[1]. З кастрычніка 1932 года прафесар[2]. Пражываў у кватэры № 19 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску[2].
Арыштаваны 31 кастрычніка 1937 года ва ўласнай кватэры[2]. Паводле Леаніда Маракова, даследчыка савецкіх рэпрэсій, калі арыштоўвалі Дыдырку, яго жонка страшна галасіла, біла кулакамі па сценах і клікала суседзяў на дапамогу. Чэкісты запомнілі праблемы, якія яна для іх стварыла. У лагер яе адправілі з «рэкамендацыямі», выконваючы якія «вертухаі» хутка яе забілі[3].
Асуджаны асобай нарадай пры НКУС 21.1.1938 як «агент германскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.9.1965. Асабовая справа Д. № 19338-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па аналітычнай геаметрыі. Аўтар першай манаграфіі па матэматыцы, што была надрукавана вучоным БДУ «Цыркулярныя крывыя трэцяга парадку» (1928—1932)[1].
Зноскі
- А. А. Гусак. Дыдырка Уладзімір Кандратавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- ДЫДЫРКА Уладзімір Кандратавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads