Уладзіслаў Марконі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзіслаў Марконі
Remove ads

Уладзіслаў Марконі (польск.: Władysław Marconi; 29 лютага 1848, Варшава — 4 чэрвеня 1915, Варшава) — польскі архітэктар, кансерватар архітэктурных помнікаў і рэстаўратар, сын Генрыка Марконі.

Хуткія факты Уладзіслаў Марконі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Сям'я і дзяцінства

Уладзіслаў Марконі нарадзіўся 29 лютага 1848 года ў Варшаве ў сям'і архітэктара італьянскага паходжання Генрыка (Энрыке) Марконі і шатландкі Маргарыты Гейтан (1807—1884). Маці Уладзіслава была кальвіністкай і таму некаторыя дзеці ў сям'і былі выхаваны як каталікі, а іншыя, у тым ліку і Уладзіслаў, — як кальвіністы.

Скончыў варшаўскую сярэднюю школу.

Прафесійная дзейнасць

Прадаўжальнік справы свайго бацькі, паступіў у Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, якую скончыў у 1873 годзе з трыма сярэбранымі медалямі. Пасля вярнуўся ў Варшаву, дзе акрамя прафесійнай працы, актыўна займаўся сацыяльнай і культурнай дзейнасцю.

Працаваў разам з братам Леандра[uk] пры будаўніцтве Вялікай сінагогі[ru].

Пахаваны на кальвінісцкіх могілках Варшавы[ru].

Архітэктурныя праекты

Уладзіслаў Марконі займаўся будаўніцтвам аб’ектаў самага рознага прызначэння, у тым ліку такіх, як:

• Жылыя дамы ў Варшаве: графіні Людвікі Мялжынскай на вул. Каралеўскай[pl]; графа Канстанціна Плятэра на Іерусалімскіх алеях[ru]; Дом пад Гігантамі[pl] Антоні Стшалецкага[pl] на Уяздоўскіх алеях[ru]; Ганны Мікуліч-Радзецкай на той жа вуліцы; дамы Густава Герлаха на вуліцах: Тамка[pl], Каперніка[pl], Акольнік[pl], Вейскай[pl]; дом Яна Фрузінскага на вуліцы Каперніка[pl] (1904), Генрыка Калобжэг-Кольберга на той жа вуліцы (1904), уласны дом там жа (1900), дамы братоў Лілпап на вуліцах: Мазавецкай, Брацкай[pl], Ардынацкай; віла[pl] Стэфана Дзявульскага на Уяздоўскіх алеях[ru] 33/35 (1910).
• Адміністрацыйныя будынкі ў Варшаве: Будынак страхавога таварыства «Расія»[pl] на вул. Маршалкоўскай, 124 (1901). Марконі рэалізаваў конкурсны праект лодзінскіх архітэктараў Ота Геліга[pl] і Пятра Брукальскага[pl]. У пабудове прымаў удзел яго асістэнт Сланіслаў Граховіч[2], будынак страхавога таварыства ад пажараў (на рагу вуліц Яснай[pl] і Бадуэна[ru]
• З прамысловых збудаванняў вядомы будынак кандытарскай фабрыкі Яна Фрузінскага[pl] на вуліцы Польнай[pl]
Thumb
Будынак школы імя Рослераў на вуліцы Халоднай
Thumb
касцёл Святога Вікенція дэ Поля[pl]

Грамадская дзейнасць

Быў сузаснавальнікам Музея рамёстваў і прыкладнога мастацтва, членам фатаграфічнага таварыства, Таварыства апекі над помнікамі даўніны. Быў таксама членам камітэтаў па будаўніцтве «Мікалаеўскага моста[ru]» ў Варшаве (цяпер Мост Панятоўскага), гарадской каналізацыі і бальніц. Член камітэта будаўніцтва помніка Міцкевічу[ru] ў Варшаве. Быў у складзе журы конкурсу праектаў аднапавярховага дома ў «стылі свойскім», арганізаванага варшаўскім Мастацкім таварыствам (1902)[5], праектаў касцёла для сяла Орлуў (1910)[6], алтара для касцёла Збавіцеля ў Варшаве (1913)[7], сядзібы сям'і Улодкаў у Няговічах (1913)[8].

Ад 1894 года выдаваў разам з братам Янам «Альбом помнікаў архітэктуры і мінуўшчыны» (польск.: Album architektoniczne dawnych zabytków i pamiątek przeszłości).

Remove ads

Узнагароды

Кавалер ордэна св. Станіслава III ступені.

Сям'я

Thumb
Сямейная грабніца Марконі

26 чэрвеня 1880 года ажаніўся з Казімірай Элеанорай Кольберг, дачкой мастака Антонія Кольберга[pl]. Яны мелі восем дзяцей, у тым ліку:

• Багдан[pl] (1894—1975) — стаў рэстаўратарам жывапісу
• Казімір (1890—1992)
• Тадэвуш (1899—1956) — эканамічны дзеяч і прамысловец, ажаніўся з Аленай з Брунаў, добра вядомай варшаўскай сям'і.
• Галіна Марыя (1888—1952) — жонка вядомага жыхара Варшавы Станіслава Лозы[pl].

Сын Багдана, Генрык Ежы[pl], таксама стаў польскім архітэктарам, як яго дзед і прадзед.

Уладзіслаў Марконі, яго жонка і двое сыноў былі пахаваныя ў сямейнай грабніцы на евангелісцка-рэфарматарскіх могілках[ru] у Варшаве.

Зноскі

1. Władysław Marconi // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL

2. Bauzt S. Gmach Tow. Ubezpieczeń «Rossya» w Warszawie // Architekt. — 1901. — № 7. — S. 102—105.
3. У час існавання Варшаўскага гета там часова змяшчаўся дом сірот[pl] пад кіраўніцтвам Януша Корчака
4. Rozstrzygnięcie konkursów // Architekt. — 1902. — № 8. — S. 95.
5. Rozstrzygnięcie konkursu na projekt kościoła we wsi Orłów // Architekt. — 1910. — № 3. — S. 50; Protokół z posiedzenia konkursowego w sprawie oceny nadesłanych projektów kościoła we wsi Orłów, gub. Lubelskiej, pow. Krasnostawskiego // Przegląd Techniczny. — 1910. — № 9. — S. 118.
6. Konkurs na projekt ołtarza // Architekt. — 1912. — № 11—12. — S. 133.
7. Konkursy // Architekt. — 1914. — № 1-2. — S. 30.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads