Уладзіслаў Пятровіч Уласаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Пятровіч Уласаў (7 сакавіка 1929, г. Дзямідаў, Смаленская вобласць, Расія — 29 снежня 2020) — беларускі акцёр тэатра лялек. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1969).
Remove ads
Біяграфія
3 1945 года артыст Смаленскага абласнога тэатра лялек. 3 1956 года ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1955 года.
Творчасць
Характарны акцёр. Яго мастацтву ўласцівы высокапрафесійнае майстэрства валодання лялькай, востры пластычны малюнак ролі, адметная моўная пераканаўчасць персанажа. Выкарыстоўвае маскі, жывы план, прыёмы адкрытага лялькаваджэння. Сярод роляў: Труфальдзіна («Кароль-Алень» Я. Спяранскага паводле К. Гоцы), Аладзін («Чароўная лямпа Аладзіна» Н. Гернет паводле ўсходніх казак), Ямеля («Па шчупаковай волі» Л. Тарахоўскай), Раджа («Інданезійская казка» Б. Бахмутоўскага і С. Попіка), салдат Даніла («Птушынае малако» А. Тудароўскай і Б. Мятальнікава), Рэжысёршчыкаў («Вясёлы цырк» Ан. Ляляўскага), Швейк («Прыгоды бравага салдата Швейка» паводле Я. Гашака), Понцій Пілат («Майстар і Маргарыта» паводле М. Булгакава), Тварэц («Боская камедыя » І. Штока) і інш.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны прызам «Крыштальны анёлак» Беларускага саюза тэатральных дзеячаў (2004).
Літаратура
- С. Ф. Юркевіч. Уласаў Уладзіслаў Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
- Уладзіслаў Пятровіч Уласаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads