ФК Узда

беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia

ФК Узда
Remove ads

«Узда» — беларускі футбольны клуб з горада Узда. У 2021—2022 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Хуткія факты Узда, Заснаваны ...

Гісторыя

У 2000-я каманда выступала ў чэмпіянаце вобласці пад назвай «Аўтамабіліст», займала месца ў асноўным у сярэдзіне турнірнай табліцы. У 2011 годзе, пасля гадавой адсутнасці, каманда вярнулася ў чэмпіянат вобласці пад назвай «Беліта-Вітэкс». Дзякуючы спонсарству аднайменнага прадпрыемства, каманда ў 2012 і 2013 гадах стала чэмпіёнам Мінскай вобласці, а ў 2014 годзе заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Склад каманды быў укамплектаваны ў асноўным вопытнымі ігракамі, яна амаль не мела мясцовых выхаванцаў[1]. «Беліта-Вітэкс» доўгі час змагалася за выхад у Першую лігу, аднак скончыла сезон на 4-м месцы.

У 2015 годзе, нягледзячы на прапанову атрымаць месца ў Першай лізе замест «Мінска-2», які спыніў існаванне, каманда засталася ў Другой лізе і паставіла сабе мэты выйграць турнір. У чэрвені 2015 года, пасля спынення супрацоўніцтва з кампаніяй «Беліта-Вітэкс», каманда атрымала назву «Узда»[2]. Па выніках сезона 2015 «Узда», якая доўгі час была лідарам, заняла другое месца і атрымала права на ўдзел у Першай лізе.

У пачатку 2016 года ўдзел «Узды» ў Першай лізе доўгі час быў пад пытаннем, бо камандзе трэба было знайсці значныя сродкі для выступлення. У сакавіку каманда абвясціла аб тым, што выступіць у Першай лізе[3], аднак у выніку не была дапушчана з-за невыканання патрабаванняў па інфраструктуры стадыёна, і пазней адмовілася і ад удзелу ў Другой лізе[4][5]. У маі было абвешчана, што каманда ў новым складзе выступіць у чэмпіянаце Мінскай вобласці, дзе ў 2016 годзе яна заняла 9-е месца з 12.

У красавіку 2017 года стала вядома пра вяртанне «Узды» ў склад удзельнікаў Другой лігі[6]. Сезон 2017 каманда скончыла на 9 месцы, у наступным сезоне наблізілася да лідараў, аднак не змагла змагацца за выхад у Першую лігу, скончыўшы сезон на пятым радку табліцы. У сезоне 2019 «Узда» выступала нестабільна — часам набірала ачкі з лідарамі, але пры гэтым магла саступаць аўтсайдарам; у выніку каманда заняла сёмае месца.

У лютым 2020 года «Узда» адмовілася ад удзелу ў Другой лізе ў новым сезоне[7] і правяла яго ў чэмпіянаце Мінскай вобласці. У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Узда» зноў далучылася да Другой лігі, дзе здолела выйсці ў плэй-оф і саступіла там у 1/8 фіналу «Маларыце» (0:2, 1:5). У 2022 годзе каманда ўжо выступала значна горш, была аўтсайдарам дывізіёна Мінскай вобласці.

У сакавіку 2023 года стала вядома, што «Узда» не згуляе ў Другой лізе ў сезоне 2023[8].

Папярэднія назвы

  • да 2009: «Аўтамабіліст»
  • 2011—2015: «Беліта-Вітэкс»
  • з 2015: «Узда»

Эмблемы

Remove ads

Стадыён

Гульні праводзіць на гарадскім стадыёне Узды, а некаторыя матчы на стадыёне «Беліта-Вітэкс» у вёсцы Цеплень.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Больш інфармацыі Сезон, Ліга ...
  • 1 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 4—2—2, розніца мячоў 19–10.
  • 2 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 3—2—3, розніца мячоў 14–16.
Remove ads

Галоўныя трэнеры

  • Кірыл Дземенкавец (2014)
  • Аляксей Пінчук (2014—2019)
  • Ягор Раманенка (з 2021)

Зноскі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads