Фельдкірх
горад у Аўстрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фельдкірх (ням. Feldkirch) — старадаўні аўстрыйскі горад на захадзе краіны, у федэральнай зямлі Форарльберг. Размешчаны на рацэ Іль, прытоку Рэйна. Самы заходні горад Аўстрыі, знаходзіцца ўсяго ў трох кіламетрах ад мяжы са Швейцарыяй.
Насельніцтва 28607 чалавека па перапісе 2001 года, каля 31 000 па дадзеных 2006 года. Фельдкірх — другі па велічыні горад Форарльберга пасля Дорнбірна, пераўзыходіць па колькасці насельніцтва сталіцу правінцыі — Брэгенц.
Remove ads
Гісторыя
Фельдкірх упершыню згадваецца ў 830 годзе пад імем Вельдкірыхум. З 1190 года горад належаў графам Манфор, у 1218 годзе атрымаў правы горада. У 1375 годзе ўвайшоў у склад манархіі Габсбургаў.
У 1697 годзе горад моцна пацярпеў ад страшнага пажару, аднак вялікая колькасць старадаўніх дамоў ацалела да нашага часу .
Славутасці
- Замак Шатэнбург. Замак пабудаваны на гары, якая ўзвышаецца над горадам, у 1260 годзе. Служыў рэзідэнцыяй графам Манфор. Самы вялікі і добра захаваны са старажытных замкаў Форарльберга. Цяпер — краязнаўчы музей.
- Сабор св. Мікалая. Перабудаваны з больш старадаўняй царквы ў 1478 годзе ў гатычным стылі. Алтар св. Ганны (1521 год) створаны выхадцам горада, Вольфам Хуберам, знакамітым сярэднявечным жывапісцам і скульптарам.
- Ратуша. Скончана ў 1493 годзе. Фасад упрыгожаны фрэскамі.
- Вежа Кацэнтурм. Каціная вежа — адна з чатырох захаваных веж сярэднявечных гарадскіх умацаванняў і найбольш вядомая. Пабудавана ў 1507 годзе.
Remove ads
Культура
З 2003 года ў Фельдкірхе штогод прысуджаецца аўстрыйская прэмія ў вобласці паэзіі — прэмія Фельдкірха.
Палітычная сітуацыя
Бургамістр камуны — Вільфрыд Берхтальд (АНП) па выніках выбараў 2005 года.
Савет прадстаўнікоў камуны (ням.: Gemeinderat) складаецца з 36 месцаў.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фельдкірх
- Гарадскі сайт (ням.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads