Дорнбірн

горад у Аўстрыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дорнбірнmap
Remove ads

Дорнбірн (ням.: Dornbirn) — старадаўні аўстрыйскі горад на захадзе краіны, у федэральнай зямлі Форарльберг. Размешчаны на невялікай рэчцы Дорнбірнер-Ах у даліне верхняга Рэйна ў непасрэднай блізкасці ад межаў Германіі, Швейцарыі і Ліхтэнштэйна.

Хуткія факты Краіна, Федэральная зямля ...

Насельніцтва 42301 чалавек па перапісе 2001 года, 44227 чалавека па дадзеных 2006 года. Дорнбірн — самы вялікі горад Форарльберга, праўзыходзіць па колькасці насельніцтва сталіцу зямлі — Брэгенц.

Remove ads

Славутасці

Thumb
Ратуша
  • Прыхадская царква Санкт-Марцін. Пабудавана ў стылі класіцызм у 1840 годзе на месцы больш старой царквы побач са старадаўняй гатычнай званіцай (1493 год).
  • Чырвоны дом. Найстарэйшы будынак горада (пабудаваны ў 1639 годзе) размешчаны на цэнтральнай плошчы Марктплац. Назва будынка звязана з колерам сцен — у Сярэднявечча яго фарбавалі бычынай крывёй.
  • Гарадскі музей. Знаходзіцца на Марктплац у іншым старадаўнім асабняку.
  • Музей прыроды Форарльберга.
  • Музей Інатура . Натуральнанавуковы музей з інтэрактыўнай экспазіцыяй.
  • Музей «Ролс-Ройс», які змяшчае найбуйнейшую ў свеце калекцыю вінтажных аўтамабіляў Ролс-Ройс. Размешчаны ў мястэчку Гютле. Сярод экспанатаў — аўтамабілі каралёў Вялікабрытаніі Эдуарда VII, Георга V, каралевы-маці, Лоўрэнса Аравійскага і іспанскага дыктатара Франка.
Remove ads

Гарады-пабрацімы

Палітычная сітуацыя

Бургамістр камуны — Вольфганг Румеле (АНП) па выніках выбараў 2005 года.

Савет прадстаўнікоў камуны (ням.: Gemeinderat) складаецца з 36 месцаў.

  • Партыя Dornbirner Volkspartei займае 21 месца.
  • СДПА займае 8 месцаў.
  • Зялёныя займаюць 4 месцы.
  • АПС займае 3 месца.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads