Фелікс Кеневіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фелікс Кеневіч
Remove ads

Фелікс Кеневіч (польск.: Feliks Kieniewicz; 1802 — 1863) — буйны землеўласнік Расійскай імперыі, удзельнік Лістападаўскага паўстання 1830—1831 гадоў.

Хуткія факты Фелікс Кеневіч, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Кеневічаў герба «Равіч». Нарадзіўся на Палессі, сын Антона Нестара Кеневіча і Кацярыны Адынец[2].

Вучыўся ў Віленскім універсітэце[2].

Thumb
Палац Кеневічаў у Дарашэвічах

Памешчык з Мазырскага павета Мінскай губерні. Валодаў сумесна з маці і братамі маёнткамі Дарашэвічы, Снядзіна, Лобча[2]. Каля 1825 года заклаў у Дарашэвічах класіцыстычны палац над Прыпяццю, які не паспеў скончыць[3].

З пачаткам паўстання ў маі 1831 года арганізаваў у Мазырскім павеце паўстанцкі атрад, які разбіў у в. Каралін, Кузьмічы, Міхалкі паштовыя станцыі. 11 чэрвеня 1831 года спрабаваў захапіць горад Мазыр. 25 мая 1831 года атрад разбіты ў Мухаедаўскіх лясах, сам Кеневіч накіраваўся ў Варшаву. 10 жніўня 1831 года выбраны паслом на варшаўскі сейм ад Мазырскага павета. Пасля паражэння паўстання перабраўся ў Галіцыю[2].

Па рашэнні Мінскай губернскай следчай камісіі ад 3 снежня 1831 года быў аднесены да 2-га разраду злачынцаў. Рашэннем Мінскай казённай палаты ад 18 мая 1832 года сродкі, атрыманыя ад продажы рухомай маёмасці Фелікса Кеневіча, пераведзены ў казну. 2 ліпеня 1832 года прасіў літасці[2].

У 1833 годзе прыбыў у Францыю. Меў стасункі з Іаахімам Лялевелем. У 1835—1836 гадах удзельнічаў у спробах аднавіць паўстанне[2].

Набыў у Францыі маёмасць на грошы, прысланыя сваякамі з Палесся. У 1857 годзе па расійскай царскай амністыі разам з сынам Геранімам вярнуўся ў Мазыр. Пабудаваў дом ва ўрочышчы Багданка, пахаваны ў Паўлінаве[2] (цяпер Петрыкаўскі раён).

Remove ads

Сям’я

Thumb
Мазырская мужчынская гімназія, заснаваная ў будынку былой сядзібы Фелікса Кеневіча ў Мазыры. Фота пачатку XX ст.

Ажаніўся ў Францыі з Фяліцыяй Скрашэўскай[4], родам з аўстра-венгерскай Галіцыі, ад якой меў сына Гераніма (у маі 1864 г. расстраляны ў Казані за ўдзел у Студзеньскім паўстанні 1863—1864 гадоў) і дачку Феліцыю[2].

Зноскі

  1. Дарашэвіцкая сядзіба // Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. ISBN 985-01-0415-5.
  2. Kieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… – Wrocław, 1989. — С. 31.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads