Фелікс Санчэс Бас

іспанскі футбольны трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Фелікс Санчэс Бас
Remove ads

Фелікс Санчэс Бас (ісп.: Félix Sánchez Bas; нар. 13 снежня 1975, Барселона, Іспанія) — іспанскі футбольны трэнер. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Эквадора.

Хуткія факты Фелікс Санчэс, Агульная інфармацыя ...

Пачаў сваю трэнерскую кар’еру ў 20 гадоў у акадэміі «Барселоны». Дзесяць гадоў Санчэс працаваў з юнацкімі камандамі каталонцаў, пасля чаго ён пераехаў развіваць футбол у Катар. Там ён працаваў у Акадэміі Эспайр. З 2013 па 2017 гады іспанец узначальваў юнацкія зборныя Катара. У 2014 годзе Санчэс прывёў мясцовых футбалістаў да перамогі ў чэмпіянаце Азіі па футболе сярод гульцоў да 19 гадоў.

У 2017 годзе Фелікс Санчэс Бас узначаліў маладзёжную каманду краіны, аднак у ліпені ён змяніў уругвайца Хорхэ Фасаты на пасадзе галоўнага трэнера зборнай Катара. Вывесці катарцаў на чэмпіянат свету ў Расіі іспанскаму спецыялісту не атрымалася, аднак ужо у 2019 годзе яму ўдалося атрымаць перамогу на Кубку Азіі. Гэты трафей стаў першым у гісторыі зборнай Катара. У 2022 годзе ўзначальваў зборную Катара на хатнім чэмпіянаце свету, пасля чаго пакінуў каманду па заканчэнні кантракта.

У сакавіку 2023 года стаў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Эквадора.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads